15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

2 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

"Орша" перамагла "Баранавічы"

27.06.2016 10:25

2956 праглядаў, 3 каментара

"Орша" ў гасцях здолела перамагчы сваіх заклятых супернікаў з "Баранавічаў".

Гульня 10-га туру праходзіла ў Баранавічах на стадыёне "Лакаматыў". З самага старту паядынку гаспадары пазначылі сваю атакуючую тактыку, аршанцы дзейнічалі другім нумарам, то бок у абароне з пераходам у контрнаступ. Стартавы склад аршанцаў быў такім: Камінскі, Вусачоў, Пракопчык, Гігевіч, Магаль, Зямко, Жданок, Грачыха, Чарнуха, Шарыпа, Хадневіч. Варта адзначыць, што спякота спрычынілася да таго, што галоўны арбітр сустрэчы даў гульцам хвілінны перапынак на піццё вады. Аршанцы пераходзілі ў атаку рэдка, затое іх спроба ў канцы першага тайму ледзь не скончылася ўдачай - фартуна адвярнулася ад аршанцаў у момант удару Зямко, ён трапіў толькі ў штангу.

А вось у другім тайме, на 62-й хвіліне ўжо ніхто не перашкодзіў Яўгену адкрыць лік. "Орша" павяла 1:0, а "Баранавічы" нічога не маглі прапанаваць гасцям, акрамя свайго валодання мячом, што, як вядома, да перамог не прыводзіць, а прыводзяць толькі галы. У выніку "чырвона-сінія" ўсё-ткі правялі мяч у браму Камінскага, але гол не быў залічаны з-за афсайду. Траўму атрымаў аршанец Уладзіслаў Знак. Ён увайшоў у гульню замест Іллі Шарыпы, але неўзабаве атакуючага паўабаронцу "Оршы" давялося замяніць на колішняга футбаліста "Баранавічаў" Галоўчыка. У канцы сустрэчы Мікалай Кітаёў замяніў Аляксея Хадневіча. Галоў больш не было, валоданне мячом і тэрыторыяй так і не прывяло нават да вострых галявых момантаў ля аршанскае брамы, аршанцам злавіць суперніка на контратацы таксама не ўдалося. перамога "Оршы" 1:0!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Орша" перамагла "Баранавічы"

"Орша" ў гасцях здолела перамагчы сваіх заклятых супернікаў з "Баранавічаў".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение