12:00

+18

3 м/с

993 гПа

15:00

+20

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

Беларусь, Культура

Знойдзена ўнікальнае фота Оршы

15.02.2017 07:39

4617 праглядаў, 9 каментароў

Калі гэтыя фотаздымкі сапраўды зроблены ў Оршы, то іх каштоўнасць узрастае ў разы

Фотаздымкі былі знойдзеныя старшынём таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам на нямецкім інтэрнэт-аўкцыёне e-bay. Яны выстаўленыя на продаж пад назвай "Foto, Flug von Smolensk zum Luftgau Moskau, 2. WK, Ostfeldzug, Wehrmacht 2". Гэта можна перакласці як "Палёт са Смаленску на базу пад Масквой". На дадзены момант кожны з іх паасобку людзі гатовыя купіць за 13 еўра. Але ўвагу Астаповіча прыцягнула архітэктура манастыра, які зняты на першым фотаздымку. Справа ў тым, што такія архітэктурныя рысы, якія даследчык заўважыў на фотаздымку характэрныя для тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, адпаведна, Смаленск - скрайняя кропка дзе магла б існаваць царква такой архітэктуры. Адпаведна, атрыбуцыя мясцовасці як шлях са Смаленска ў Маскву - не правільны. Каб разабрацца, што ж выяўлена на фотаздымках, Астаповіч выставіў их і свае разважанні на ўласную старонку ў фэйсбуку. Іншыя карыстальнікі гэтай сацыяльнай сеткі знайшлі на другім фотаздымку (дзе выяўлены жылыя дамы і нейкае прадпрыемства) надпіс алоўкам падобны да слова "Orscha".

Гэты надпіс стаў падставай думаць, што абодва фотаздымкі могуць паказваць Оршу часоў вайны. Прааналізаваўшы тапаграфічны матэр'ял 1938 года, Антон Астаповіч прыйшоў да высновы, што гэта захаваўшыся яшчэ ў часы вайны Успенскі сабор жаночага Куцеінскага манастыра. Калі гэта так, то каштоўнасць здымка значна вырастае - гэта адзіны паслярэвалюцыйны фотаздымак жаночага Куцеінскага манастыра. Але пакуль што гэта толькі тэорыя, фотаздымак трэба вывучаць дадаткова.

Другі фотаздымак, на якім выяўленыя жылыя дамы і корпусы нейкага прадпрыемства, атрыбутаваць яшчэ цяжэй - такія прамысловыя раёны маглі быць у любым горадзе. Добра, што на зваротным баку ёсць той самы надпіс алоўкам "Orscha". Сваю версію пра тое што сфатраграфавана тут, выказаў аршанскі краязнаўца Віктар Міхасёў. Па яго меркаванні, сфатаграфаваныя дамы нагадваюць Ільнокамбінат і дамы побач з ім, пабудаваныя ў стылі так званага "Сталінскага ампіру" ў 1930-я гады.

На фота: магчымы жаночы Куцеінскі манастыр

На фота: магчымы раён Ільнокамбіната

На фота: надпіс на зваротным баку фотаздымка

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Знойдзена ўнікальнае фота Оршы

Калі гэтыя фотаздымкі сапраўды зроблены ў Оршы, то іх каштоўнасць узрастае ў разы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение