09:00

+16

4 м/с

995 гПа

12:00

+18

4 м/с

994 гПа

15:00

+20

4 м/с

994 гПа

18:00

+18

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

993 гПа

Орша, Палітыка

Спіс выбарчай камісіі

27.11.2017 15:08

3465 праглядаў, 0 каментароў

Хто будзе арганізоўваць выбары ў Аршанскі раённы Савет дэпутатаў

На прайшоўшым тыдні ў Оршы была сфармавана тэрытарыяльная выбарчая камісія - менавіта гэтая камісія будзе арганізоўваць выбары дэпутатаў райсавета і абвесціць хто прайшоў у Савет. Нечаканасцяў не адбылося - у камісію зноў не патрапілі дэмакратычныя сілы. А сама камісія ў параўнанні з папярэднімі выбарамі па складзе мала змянілася. Камісія правяла ўжо два сваіх паседжанні - на першым, якое прайшло ў пятніцу 24 лістапада былі абраныя старшыня, намеснік і сакратар камісіі.

Такім чынам, спіс галоўнай выбарчай камісіі раёна наступны:

1. Бахмат Вольга Міхайлаўна - была вылучана ад праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

2. Баброва Вольга Ўладзіміраўна - вылучэнка праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У свой час стваралася як частка расейскага ЛДПР Жырыноўскага. Сёння спрабуе сябе адносіць да апазіцыі, але па факце выконвае пастаўленыя ўладамі задачы.

3. Воранаў Сяргей Міхайлавіч - вылучаны шляхам збору подпісаў

4. Гелахава Вольга Мікалаеўна - вылучана ад імя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". Не палітычная арганізацыя, якая працуе ў звязцы з уладамі, па ўсёй краіне яе прадстаўнікі актыўна ўключаліся ў камісіі.

5. Давідовіч Мікалай Ананьевіч - вылучаны шляхам збору подпісаў. Стаў старшынём камісіі.

6. Калачоў Віктар Сцяпанавіч - вылучаны ад грамадскай арганізацыі прафсаюз работнікаў дзяржаўных ды іншых установаў, бо колькасць чыноўнікаў у камісіі абмяжоўваюцца і яны хаваюцца за квотамі грамадскіх арганізацый. Быў абраны намеснікам старшыні камісіі.

7. Лукініч Марыю Ігараўну - вылучана ад БРСМ.

8. Лютынскі Валерый Мечыслававіч - вылучаны ад праўладнай камуністычнай партыі

9. Максак Ларыса Валянцінаўна - ад прафсаюза аграпрамысловага комплексу. Абрана сакратаром камісіі.

10. Мільто Аксана Іванаўна - вылучана зборам подпісаў.

11. Сянчыла Алена Аляксандраўна - ад "Беларускага фонда міра"

12. Слабадская Вольга Леанідаўна - вылучана зборам подпісаў

13. Хайчанка Зінаіда Сяргееўна - ад аб'яднання ветэранаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спіс выбарчай камісіі

Хто будзе арганізоўваць выбары ў Аршанскі раённы Савет дэпутатаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение