09:00

+12

4 м/с

995 гПа

12:00

+16

4 м/с

995 гПа

15:00

+20

4 м/с

994 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

993 гПа

Орша, Палітыка

Кандыдаты і іх дублёры

22.01.2018 21:20

3652 прагляду, 5 каментароў

Каб стварыць бачнасць альтэрнатыўнасці на выбарах, улады вылучалі да асноўных кандыдатаў у райсавет дублёраў

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў прыцягваюць мала ўвагі грамадскасці. Па-першае, выклікае сумнеў сумленнасць падліку галасоў на ўсіх выбарах у краіне. Па-другое, дэпутаты райсавету мала ўплываюць на рэальнае прыняццё рашэнняў. Па-трэцяе, самі кандыдаты не надта зацікаўленыя станавіцца дэпутатамі - дэпутатства не дае аніякіх прывілеяў, затое дае дадатковую адказнасць перад выбаршчыкамі, калі, канешне, рэальна прыслухоўвацца да выбаршчыкаў.

Таму і атрымліваецца, што на тых выбарах дзе ў дэмакратычных краінах можа вылучыцца па 10 чалавек на акругу, у Беларусі ледзь-ледзь набіраецца па два кандыдаты. Каб зрабіць бачнасць альтэрнатывы, вылучаюць па два чалавекі на акругу і ўлады. Ужо не першы раз назіральнікі заўважаюць, што ўлады выстаўляюць на кожную акругу "свайго кандыдата", звычайна чыноўніка высокага для раёну рангу. Пры гэтым, вылучаюць і дублёра, які павінен паказаць, што ёсць альтэрнатыва. Але, бачна, што гэта таксама вылучэнец ад уладаў. Бачна гэта, па-першае, па тым, што звычайна гэта бюджэтнікі (настаўнікі, работники сферы культуры, работнікі медычнай сферы). Калі б гэтыя людзі, сапраўды, хацелі стаць альтэнатыўнымі кандыдатамі і прынесці альтэрнатыўнае меркаванне ў Савет, то ў іх на працы ўзніклі б непрыемнасці. Па-другое, часцей за ўсё гэтыя людзі вылучаюцца працоўнымі калектывамі - той метад вылучэння, які ў нашай рэчаіснасці даступны толькі для ўладаў.

Напрыклад, такім дблурам па Флёраўскай акрузе №11 стала настаўніца нямецкай мовы. Галоўным кандыдатам для ўлады стане былы начальнік міліцыі, а цяпер дырэктар гатэлю Анатоль Сільчанка. Па акрузе №10 таксама відавочны дублёр - выхавацель групы прадлённага дня вылучаецца супраць начальніка цэнтра гігіены.

Адрозненне ў гэтым годзе ў тым, што шмат дублёраў пайшлі не ад працоўных калектываў, а шляхам вылучэння ад праўладных партыяў - КПБ, РППС, ЛДП. Відавочна, што камісіі будуць "цягнуць" у дэпутаты галоўных кандыдатаў-чыноўнікаў, якія і без дэпутацкага мандату ўплываюць на прыняццё рашэнняў. І калі не здарыцца аніякага цуду, то, відавочна, новы сазыў райсавету зноў будзе маўкліва прымаць рашэнні падрыхтаваныя выканкамам, бо тыя ж самыя людзі і будуць яго рыхтаваць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кандыдаты і іх дублёры

Каб стварыць бачнасць альтэрнатыўнасці на выбарах, улады вылучалі да асноўных кандыдатаў у райсавет дублёраў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение