Конкурс патрыятычных мемаў

Кампанія "Мы аршанцы, мы беларусы" абвяшчае конкурс патрыятычных мемаў пра Оршу

332 просмотра :: 15 комментариев 10.02.2017 11:15

У сувязі з тым рэзанансам, які выклікала з'яўленне ў твітары аршанскага патрыятычнага поста, кампанія "Мы аршанцы, мы беларусы" пры інфармацыйнай падтрымцы нашага сайту абвяшчае конкурс мемаў на тэму любові да Оршы або іншых населеных пунктаў Аршанскага раёна. Да 11 сакавіка ўключна любы чалавек незалежна ад месца нараджэння і пражывання можа зрабіць свой аўтарскі мем, комікс, матыватар, дэматыватар, фотажабу і г.д., якія б абуджалі патрыятычныя настроі да малой радзімы — Оршы. Лепшыя карцінкі будуць размешчаны на старонках нашага сайту ў сацыяльных сетках і на самім сайце, а таксама на старонках кампаніі ў сацыяльных сетках.

Увага! Не прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе карцінкі, змест якіх абражае асобу, або групу асобаў, парушае крымінальны ці адміністратыўны кодэксы РБ.

Тры аўтары самых лепшых малюнкаў атрымаюць прызы ад кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы", яшчэ адзін чалавек будзе ўзнагароджаны рэдакцыяй нашага сайту.

Перавага пры вызначэнні пераможцаў будзе аддавацца карцінкам, зробленым з выкарыстаннем беларускай мовы, без выкарыстання агульнарэспубліканскіх сімвалаў (дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг і герб або нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і герб) - прыярытэт надаецца мясцовай сімволіцы.

Свае малюнкі просім дасылаць да 11 сакавіка ўключна на адрас сайта: orsha.eu@gmail.com

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура