Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1601 г. - 1611 г. Частка 7

805 просмотров :: 0 комментариев 21.05.2017 07:35

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

1601 г. Оршу з ваколіцамі спасціг небывалы няўрод.

1602 г. У выніку няўроду Оршу напаткаў страшэнны голад.

1603 г. Украінскія казакі здзейснілі набег на Оршу.

Казакі вяртаюцца з дабычай. Сучасны малюнак.

1603 г., зіма Оршу спасціг вялікі мор.

1604 г. Канцлер ВКЛ Леў Сапега пабудаваў у Оршы драўляны езуіцкі касцёл.

Аўтограф Льва Сапегі.

1605 г. Выдадзена грамата рускага цара Ілжэдзмітрыя І ((?) – 1606; самазванец Рыгор Атрэп’еў) рускім купцам на бесперашкодны гандаль з жыхарамі Оршы.

Ілжедзмітрый І. Гравюра Л. Кіліана. 1606 г.

1605-1619 гг. Аршанскім маршалкам быў князь Ян Друцкі-Горскі.

1607 г. Ілжэдзмітрый ІІ, які прэтэндаваў на маскоўскі трон, напісаў ліст да аршанцаў.

Ілжэдзмітрый ІІ. Гравюра XVII ст.

1609 г., 15 ліпеня Нарадзіўся Казімір Леў Сапега (г.Вільня, Літва-1656), сын канцлера Л.І. Сапегі, дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісар ВКЛ (1630), маршалак надворны (1638), падканцлер ВКЛ (1643 ці 1645 г.), староста Аршанскі (1651-56).

К.Л. Сапега. Карціна Вінцэнта. 1775 г.

1609 г., 5-15 верасня Перад паходам на Смаленск у Оршы знаходзілася стаўка Жыгімонта ІІІ Вазы.

Конны партрэт Жыгімонта ІІІ Вазы. Карціна П.П. Рубенса.

1610 г. Кароль польскі і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт ІІІ Ваза ахвяраваў аршанскім езуітам прыход з 11 валокамі зямлі.

1611 г., чэрвень Жыгімонт ІІІ Ваза падчас паездкі ў Смаленск наведаў Оршу. За свой кошт зрабіў багатую рызніцу для езуіцкага касцёла.

Залатая манета Жыгімонта ІІІ Вазы.

Жыгімонт ІІІ Ваза ў Смаленску. Карціна Тамазы Далабэла.

1611 г. Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў прывілей аб вызваленні Оршы на 4 гады ад падаткаў і павіннасцей.

Пячатка Жыгімонта ІІІ Вазы.

Пасяджэнне сойма Рэчы Паспалітай 1611 г. На гэтым сойме Орша была вызвалена на 4 гады ад падаткаў і павіннасцяў.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура