Ён песнямі нясе вайну

У Оршы рыхтуецца канцэрт Віктара Каліны, які прапагандуе вайну за "Рускі свет".

999 просмотров :: 99 комментариев 06.10.2017 14:05

У ГЦК "Перамога" няма месца многім выканаўцам, у Оршы даўно не праводзяцца маштабныя метал- і рок-канцэрты, якія б зацікавілі сотні маладых аршанцаў. Затое на канцэртнай пляцоўцы знайшлося месца для выканаўцы шансона, які адкрыта прапагандуе вайну прарасейскімх сепаратыстаў так званых ЛНР і ДНР супраць Украіны.

Шансанье Віктар Каліна яшчэ ў 2015 годзе назваў сябе "самым касавым артыстам Беларусі" і заявіў пра поўную падтрымку самаабвешчаных рэспублік, якія інсуюць за кошт Расеі, неаднаразова наведваў зону баявых дзеянняў, дзе намякнуў, што на Данбасе ён "не толькі фатаграфуецца са зброяй". Таксама спявак беларускага паходжання заявіў, што над яго сядзібай лунаюць два сцягі - Расеі і ДНР, а таксама Каліна сказаў, што павесіць там і чырвона-зялёны сцяг.

Неабыякавыя беларусы з таго часу сталі патрабаваць адмены канцэртаў Каліны, што часткова ўдалося. Адразу шэраг канцэртаў спевака-агітатара трапілі пад забарону ў Беларусі, аднак цяпер Каліна зноў збіраецца выступаць на нашай зямлі. Запланаваныя канцэрты ў Віцебску і ў Оршы. Віцябляне ўжо выступілі з патрабаваннем забараніць выступ Каліны ў іх горадзе. А ў Оршу спявак "рускага шансону" збіраецца 26-га кастрычніка.

Зрэшты, канцэрт можа не адбыцца, калі кіраўніцтву культурніцкай галіны Оршы хоць неяк важная рэпутацыя. Каліна адкрыта ездзіць у акупаваную частку Данецкай вобласці, фатаграфуецца са зброяй, сустракаецца з баевікамі і сімволікай непрызнаных рэспублік. Яму ўжо забаронены ўезд ва Украіну. Пасля таго, як ён стаў зацятым прыхільнікам ЛНР/ДНР, Каліна прызнаўся, што ў сацыяльных сетках у яго з сяброў выдалілася звыш 2 тысяч чалавек, але "гэтыя месцы занялі прыхільнікі "рускага свету".

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура