Прэзентацыя "Штрых-кодаў"

20-га кастрычніка ў Оршы пройдзе прэзентацыя кнігі "Штрых-коды".

298 просмотров :: 1 комментарий 19.10.2017 15:46

Вядомы беларускі празаік Франц Сіўко раней ужо наведваў Оршу і сустракаўся з прыхільнікамі свайго таленту ў нашым горадзе. На гэты раз ён прыедзе ў Оршу з прэзентацыяй кнігі "Штрых-коды". Гэта новы зборнік эсэ Франца Сіўко.

Кароткая анатацыя да зборніка выглядае так: Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення - вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго - матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым - паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкаваных раней і новых твораў.

Сустрэча з Францам Сіўко, на якім будзе прэзентаваны зборнік эсэ "Штрых-коды" адбудзецца 20-га кастрычніка на вуліцы Камсамольская, дом 16, кватэра 4. Пачатак а 17:30. На сустрэчы можна будзе не толькі пагутарыць з аўтарам і купіць яго кнігу, але і ўзяць у Франца Сіўко аўтограф.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура