Шаноўныя суседзі!
Вось і прайшоў год пасля выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. Калі я быў кандыдатам у дэпутаты, асноўным маім абяцаньнем было: «Нягледзячы на тое, дадуць мне дэпутацкую “корачку” ці не - працаваць над паляпшэннем раёна я буду». Як я і прагназаваў, дэпутацкую “корачку” мне не далі (што было і не важна), але як і абяцаў працу над праблемамі раёна я вяду. Пералічу ў гэтым лісце частку працы ў раёне (тое, што мела посьпех) праведзенай мной і сфарміраванай камандай:
1. Пасля выбараў я звярнуўся да маладых людзей якія пражываюць у раёне Заходняя, якія выказвалі мне падтрымку і гатоўнасць далучыцца да каманды, з просьбай аб дапамозе ў далейшай працы. Такім чынам, каманда, з якой я пачынаў працу да выбараў значна ўзмацнілася;
2. З павялічанай камандай па сучасных сацыялагічных тэхналогіях мы правялі так званае «Вызначэнне патрэбаў супольнасці», з дапамогай чаго выявілі найбольш прыярытэтныя і найбольш проста вырашаемыя праблемы жыхароў Заходняй. Найбольш важнай праблемай аказалася - слабая інфраструктура і сфера паслуг у раёне;
3. Зыходзячы з гэтага ў выканкам быў накіравана калектыўны ліст (больш за 30 подпісаў накіравана, больш за 50 подпісаў было сабрана) з прапановай выдзяліць зямельны ўчастак для будаўніцтва на Заходняй сучаснага гандлёвага цэнтра;
4. Дзякуючы калектыўнаму звароту, на Заходняй была ініцыяваная сустрэча жыхароў раёна з першым намеснікам старшыні выканкама Сяргеем Мікалаевічам Пацам. Нягледзячы на неідэальны час (сустрэча адбывалася ў працоўны дзень, працоўны час на вуліцы каля дома №5 па вуліцы Чырвонагвардзейскай), на сустрэчу прыйшло каля 60-70 чалавек. Наколькі я ведаю, гэта была першая сустрэча жыхароў раёна з чыноўнікам такога ўзроўню за ўвесь час існавання нашага раёна. Пасля сустрэчы для Сяргея Мікалаевіча і суправаджаючых яго работнікаў выканкама была арганізавана невялікая экскурсія па «болевых кропках раёна». Менавіта гэтая сустрэча дала вельмі сур'ёзны штуршок для вырашэння праблем Заходняй;
5. Выканкам прыняў прынцыповае рашэнне аб выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва гандлёвага цэнтра на тэрыторыі былой туббальніцы, ужо падабраны ўчастак, ідзе афармленне папер. Акрамя таго яшчэ адзін зямельны ўчастак быў выдзелены (яшчэ да сустрэчы на Заходняй) па вуліцы Паркавай у раёне новай прыватнай забудовы;
6. Таксама разглядаецца пытанне аб ўсталёўцы ў нашым раёне банкамата. Хутчэй за ўсё, банкамат будзе ўстаноўлены ў будынку чыгуначнага каледжа. Праўда, разгляд гэтага пытання пачаўся яшчэ ў лістападзе, але да гэтага часу банкамата няма. Тым не менш, гэта пытанне будзем кантраляваць;
7. Актуалізавалася пытанне працы аптэчнага кіёска. Лісты з просьбай аднаўлення працы аптэкі на Заходняй, ад імя «Аршанскай цэнтральнай паліклінікі», разасланыя ў 8 арганізацый;
8. Актуалізавана, але пакуль беспаспяхова і пытанне стварэння лазні ў раёне, у лісце з выканкама мне адказалі, што цяпер вызначаецца крыніца фінансавання гэтых работ. Будзем спадзявацца на лепшае і працягваць працаваць па дадзеным пытанні, а пакуль працу аднавіла лазня ля чыгуначнага вакзалу;
9. Упарадкаванне тратуарных дарожак у раёне ўнесена ў план работ на 2015 год;
10. Перасаджана алея ўздоўж вуліцы Станцыйная. Пытанне высадкі алеі мною падымалася яшчэ падчас выбараў і тады тут было высаджана парадку 15 клёнаў, якія не прыжыліся. Цяпер алея налічвае каля 80 дрэў, якія ўжо гэтай вясной пакрыюцца лістотай;
11. Каля дома №5 па вуліцы Чырвонагвардзейская, нарэшце, закрыты каналізацыйны люк, які ў адкрытым стане ўяўляў пагрозу для школьнікаў (люк знаходзіцца па дарозе да школы);
12. Па гэтай жа вуліцы была праведзена прамыўка калонак і адбор пробаў вады для хімічнага і біялагічнага аналізу;
13. На скрыжаванні вуліц Шчацінкаўская і Станцыйная праведзена падсыпка і ўмацаванне адхонаў трубы, якая забяспечвае сцёк вады з канавы ўздоўж вуліцы Станцыйная. Сама канава паўнавартасна і якасна ачышчана. Прыведзена ў парадак абочына дарогі, у прыватнасці, нарэшце, прыбраныя шпалы якія валяліся тут вельмі даўно;
14. Праведзены рамонтныя работы па аднаўленню ацяплення ў пад'ездах дома №7 па вуліцы Чырвонагвардзейская (паводле адказу з выканкаму, асабіста праверыць не было магчымасці);
15. Каля дома №3 па той жа вуліцы абсталяваны спецыяльны калодзеж для сцёку адталых вод (паводле адказу з выканкаму, асабіста праверыць не было магчымасці);
16. Таксама па вуліцы Чырвонагвардзейская быў усталяваны “ляжачы паліцэйскі" і адпаведны знак для абмежавання хуткасці, а па вуліцы Станцыённай ўстаноўлена дадатковае вулічнае асвятлення (абодва пытання асабіста не правяраў);
17. Для бібліятэкі аддзелам культуры былі закуплены батарэі ацяплення і ў тэрмін да 15 студзеня павінны былі быць устаноўлены;
18. З лістапада мінулага года адміністрацыя школы №14 адкрыла свабодны доступ на школьную спартовую пляцоўку.
Усе гэтыя вынікі атрымаліся дзякуючы дапамозе многіх людзей. І тых хто збіраў подпісы, і тых хто проста ставіў подпісы, і тых хто тэлефанаваў мне па вышэйапісаных праблемах і тых хто прыйшоў на сустрэчу з Сяргеем Мікалаевічам. Я вельмі ўдзячны людзям якія дапамагалі ў працы, на шчасце такіх людзей становіцца больш. Асобная падзяка за разуменне праблем і іх непасрэднае вырашэнне выказваю і ад сябе асабіста і ад усёй каманды Сяргею Мікалаевічу Пацу і супрацоўнікам выканкама, якія былі датычныя да паляпшэння нашага раёна. Спадзяемся, што і ў далейшым гэтая праца будзе працягвацца плённа і з паразуменнем.
Але пры гэтым усім, мая праца была б няпоўнай без сфармаванай каманды, і чым больш гэтая каманда будзе - тым больш пытанняў мы зможам вырашыць. Так, амаль ніякай «зваротнай сувязі» я не атрымаў ад жыхароў сельгастэхнікі і мясакамбіната, хоць там праблем не менш.
Акрамя таго ў гэтым годзе мы запланавалі шэраг дзеянняў, якія не могуць атрымацца без удзелу саміх жыхароў раёна. У прыватнасці, два суботніка па ачыстцы лясоў ад смецця - адзін у раёне чыгуначнага тэхнікума, другі ў раёне «Лясных», і збор сродкаў для дапамогі дому састарэлых. У гэтых дзеяннях запрашаю паўдзельнічаць ўсіх жыхароў раёна!
Дарагія суседзі, дзякуй вам за разуменне, дапамогу і падтрымку.
Мае кантакты:
[email protected], [email protected]
Мае старонкі ў сац.сетках: http://vk.com/kajzer84; http://ok.ru/profile/557163223757 https://www.facebook.com/?q=#/ihar.kazmierchak; https://twitter.com/IharKazmierchak
Ваш сусед, былы кандыдат у дэпутаты райсавета Ігар Казмерчак