03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Орша ў вайне 1812 года

Апісанне падзеяў 1812 года ў гісторыі Оршы

Вечарам 11 (23) чэрвеня 1812 года франузскія войскі перайшлі мяжу, а на наступны дзень усё "Вялікае войска" начале з Напалеонам уварввалося на тэрыторыю Расіі. Так пачалася вайна, якая не абыйшла бокам і Аршанскую зямлю.

Гораду згодна з планам расейскага камандвання, адводзілася роля базы забеспячэння войскаў неабходным правіянтам. Перад вайной у Оршы было назапашана шмат харчоў і фуража, якія ў асноўным знаходзіліся у правіянтскай краме, знаходзячыйся на тэрыторыі замчышча.

Ужо 6 ліпеня атрад французскага генерала Кольбера, не сустрэўшы значнага супраціву, увайшоў у Оршу. Вялікія запасы аўса, мукі, амуніцыі аказаліся захопленымі французамі. Інжэнерныя службы напалеона за кароткі тэрмін пабудавалі два масты праз Дняпро, і вайсковыя часткі пераправіліся на левы бераг ракі. Масты французы прікрылі зямлянымі ўмацаваннямі (тэт-дэ-понамі). Да нашага часу дайшоў план гораду, зроблены ў 1813 г. капітан-інжэнерам расейскага войска Гозіўшам. На плане адзначаны 6 асноўных вуліцаў, 25 завулкаў, усе культурныя пабудовы. Адзначана вайсковая дарога, пракладзеная французамі ў Задняпроўі, і ўзведзеныя імі перадмаставыя ўмацаванні на левым беразе Дняпра. Рэшткі гэтых умацаванняў захаваліся да нашых дзён.

Перыяд акупацыі Аршанскай зямлі напалеонаўскім войскам быў непрацяглым, усяго чатыры месяцы - з ліпеня па лістапад 1812 года. Але жыхарам ён прынес вялікія бедствы і пакуты. Жаўнеры, уваршаўшыеся ў горад, кінуліся рабаваць купецкія лаўкі, дамы мяшчанаў, цэрквы і манастыры. Французы забіралі ў цывільных жыхароў коней, хлеб, фураж - усё тое, што было неабходна для войска, ішоўшага на Маскву. Генеральным дырэктарам забеспячэння правіянтам рэзэрва французскага войска быў будучы вядомы французскі пісьменнік Анры Бэйль (Стэндаль). Ён узгадваў: "Не патраціўшы ні санціма з касы войска, я забяспечыў войска ў Оршы і яе наваколлях". Нездарма Напалеон выказаў Бэйлю асабістую падзяку.

Мясцовыя жыхары па-рознаму паставіліся да акупантаў. Частка шляхты прысягнула французскаму імператару, ды з іх была створаная ўездная камісія начале з прэфектам, у абавязкі якой уваходзілі пошукі правіянту. Большасць жа насельніцтва, ратуючыся ад рабаўніцтваў, хавалася ў лясах і адтуль нярэдка наносіла ўдары па акупантах. Сяляне імкнуліся сабатаваць мерапрыемствы акупацыйных уладаў: не здавалі харчы і фураж, не плацілі падаткі.

Падчас імклівага бегства з Масквы напалеонўскага войска жыхары Аршаншчыны дзейнічалі яшчэ больш смела і рашуча. Пасля жорсткіх паразаў адваротны шлях рэшткаў "Вялікага войска" і самога французскага імператара праходзілі праз Оршу. Сюды Напалеон прыбыў 7 лістапада каля першай гадзіны дня і размесціўся ў езуіцкім калегіюме. У Оршы было праведзена перагрупаванне і рэарганізацыя часткаў, якія пераправіліся праз Днепр.

Звесткі пра ўзяцце расейскімі войскамі Мінска вымусілі імператара тэрмінова пакінуць Оршу. Перад адступленнем французы спалілі 60 пантонаў з усімі прыладамі. Былі спаленыя паперы імператарскай паходнай канцэлярыі. Напалеон загадаў утапіць у Дняпры трафеі (сярод іх аказалася знойдзенае пасля вайны вялікае срэбнае панікадзіла, вывезенае французамі з Успенскага сабора Маскоўскага крамля).

У шпіталях і дамах аршанскіх жыхароў засталося шмат параненых, хворых і абмарожаных французскіх жаўнераў і афіцэраў. Не гледзячы на гэта, ратуючыяся бегствам заваёўнікі падпалілі горад. Як сведчылі французы, дым пажарышча быў бачны на адлегласці ў 15 вёрст. Дзякуючы казакам атамана Платава, якія першымі ўварваліся ў горад, Орша пазбегла поўнага знічтажэння. Аршанцы былі ўдзячныя і дажджу, які пачаўся 8 лістапада і доўжыўся з перапынкамі некалькі сутак.

Жахлівае відовішча адкрылася рускім войскам, вызваліўшым Оршу ад Напалеонаўскага войска: папялішчы дамоў і абвугленыя дрэвы нагадвалі пра ранейшыя гарадскія вуліцы. Захопнікі не пашкадавалі і культавыя ўстановы. Яны абрабавалі ўсе цэрквы і касцёлы. У акце стратаў, нанесеных французамі Куцеінскаму Богаяўленскаму манастыру, пералічана сотня прадметаў культавага прызначэння. У двары манастыра ў кучы смецця было знойдзенае знакамітае Аршанскае Евангелле.

На фота: адна з мініяцюраў Аршанскага евангелля

На сёняшні дзень, гэты унікальны помнік духоўнай культуры беларускага народа захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Украіны (г. Кіеў).

Выдатны муляж Аршанскага Евангелля, выраблены таленавітым мастаком П. Драчовым, можна пабачыць у музеі беларускай літаратуры ў Мінску.

Вайна 1812 года нанесла Аршаншчыне доўга не зажываючыя раны. Колькасць гарадскога насельніцтва па Магілёўскай губерніі скарацілася на 41%. Колькасць дамоў у Оршы зменьшылася з 397 да 277 (1825). Моцна пацярпела сельская гаспадарка - аснова эканомікі таго часу. Знішчаным аказаўся багаты ўраджай, напалову зменьшылася пагалоўе быдла. "Праедзеш Оршу, Дуброўна, Барысаў, Мінск і нічога не заўважыш, акрамя жабрацтва ў народзе і ўсеагульнага разбурэння - немінуючага наступства вайны! - пісаў Фёдар Глінка. - ...руіны і разбураныя французамі вёскі: вось, што адкрываецца вачам нашым! Шмат трэба часу, каб загаіць сляды вайны!"

Аршанскі ўезд быў адным з самых пацярпеўшых у Магілёўскай губерніі. Страты нанесеныя напалеонаўскім нашэсцем, лічыліся ў трох мільёнах рублёў. Нездарма ў народнай памяці 1812 год застаўся пад назвай "разбураны год".

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение