09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-2

4 м/с

1001 гПа

15:00

-1

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

Мікіта Пастухоў

Нарадзіўся ў Слоніме. Скончыў юрыдычны факультэт, цікавіцца гісторыяй, альтэрнатыўнай музыкай, літаратурай і многім іншым. Пачынаючы паэт

8 верасня – беларускі ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

***

У кожнай нацыі есць моманты якімі можна ганарыцца, у беларусаў шмат такіх момантаў! Адно з галоўных месцаў у гэтым шэрагу займае Арша́нская бітва! І папрашу не наракаць “господ и товарищей” ў тым што я “фашист и биндеровец” ды мяне ‘купила Америка”, таму што ў мяне есць сябры расейцы, мне вельмі падабаецца іх паўночная сталіца як горад, калісьці я быў закаханы у дзяўчыну з Расеі, і нават мой дзядуля быў родам з Яраслаўскай вобласці (што не перашкаджала яму ў канцы 80-х пачатку 90 быць актывістам БНФ і захапляцца беларускай ідэяй)!Я не супраць расейцаў як народа, не бывае дрэнных народаў, у кожным ёсьць добрыя людзі, і ёсьць дрэнныя. А між іншым справа ў тым, што апошнія 500 гадоў галоўная пагроза для беларусаў (ліцьвінаў) як нацыі ідзе менавіта ад усходніх суседзяў, менавіта яны мэтанакіравана зьнішчалі усе ліцьвінскае, нават зьмяніўшы нашу спрадвечную назву Літва на Беларусь, але дзякаваць Богу ліцьвінскі падмурак застаўся і пры сучаснай назве нашай зямлі.

І, калі ўжо пра Бога ўспомнілі, верыць у яго кожны можа, а можа і не верыць. Справа ў тым што ў беларусаў традыцыйна пануюць дзьве хрысціянскія рэлігіі (паганства таксама традыцыйнае, але у гэтым эссе яго кранаць не будзем) – каталіцтва і праваслаўе. І вось менавіта ад каталіцтва Масква абараняе “истинно провославных единоверцев”, забываючы пра тое што беларусы і каталікі і праваслаўныя гэта адзін народ (я напрыклад са змешаннай сям’і), і што беларускае праваслаўе, якое маскавіты называлі “литовской схизмой” старэйшае і болей жывое чым іхняя маскоўская ортадоксія заснаваная пры мангольскім іга. І яшчэ калі сказаць пра абарону праваслаўя, чаму ж расейцы тады у Афрыцы не абараняе своіх праваслаўных братоў з Эфіопскай праваслаўнай царквы? Самае цікавае, што камандваў войскаммі Вялікага Княства Літоўскага праваслаўны гетман Канстанцін Астрожскі, а перад бітвай з абодвух бакоў скончылі малебен праваслаўныя святары (з нашага боку каталіцкія ксяндзы зладзілі імшу). Атрымаўшы бліскучую перамогу ў меньшасці, гетман Канстанцін і войскі ВКЛ, паказалі што Бог быў на іх баку, а разам з ім і праўда.

Маскоўскія воіскі, атрымаўшы велізарную паразу, страцілі забітымі каля 40 тысячаў У рукі пераможцаў трапіла шмат трафэяў - зброя, баявыя сьцягі. Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстантын Астрожскі раздаў сваім жаўнерам у падзяку за мужнасьць і адвагу. Як сьцвяржаюць летапісы сярод трафэяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія цар Васіль ІІІ падрыхтаваў для ліцьвінаў. Гэтыя кайданы праз амаль меней чым тры стагодзі на льцьвінаў надзене іншая кіроўца Расеі – Кацярына ІІ, ды начэпіць так моцна што дагутуль іх не расчапіць, але каб не было Аршанскай бітвы гэта магло здарыцца яшчэ раней, і для беларусаў гэта было бы катастрофай, бо з яе землямі мог здарыцца “эфект Смаленшчыны” (этнічна Беларускімі землямі, якія нашмат раней трапілі у абдымкі усходнега суседа), і тады цяпер было б амаль немагчынама знайсці “признаков белорусской народности в исконно русских землях Северо-Западного края”

Бітва пад Воршай яшчэ ідзе, яна будзе працягвацца да таго часу, пакуль на мейсцы бітвы каля рэчкі Крапіўны, не адкрыюць помнік у гонар пераможцаў, пад бел-чырвона белымі сьцягамі і Пагоняй, і з каталіцкімя і праваслаўнымі крыжамі, і пакуль 8 верасня не стане афіцыйным сьвяточным днем у нашай роднай краіне – днем вайсковай славы, беларускім ДНЁМ ПЕРАМОГІ!

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение