Уільям Гарысан – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…
Вядома, авантурная камедыя становішчаў скончыцца хэпі-эндам. А перад гэтым героі вымушаны не адзін раз сур’ёзна панервавацца, разблытаць сетку недаказанасцяў, смела прайсці праз недарэчныя абставіны. І ў рэшце рэшт зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на моцным каханні, але і на даверы.
Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
УІЛЬЯМ ГАРЫСАН
- Цімур ЖУСУПАЎ
КЭЦІ ГАРЫСАН
- Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ДЖЫМІ СКОТ
- Арцём БЛАХІН
МЭДЖЫ СКОТ
- Святлана СУХАДОЛАВА
МІС ПЭЦІКТАН
- Раіса ГРЫБОВІЧ
- Вольга КУЛЯШОВА
ГЕНРЫ
- Яўген БЕРАСНЕЎ
- Юрась ЦВІРКА
ПАЛІСМЭН
- Вадзім АСВЯЦІНСКІ
- Герман ДЫМАРЭЦКІ
МОД
- Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК
ЗОЭ
- Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.