Футбольная сустрэча паводле календара павінна была адбыцца ў Светлагорску. Але ў паўднёвым горадзе ўзніклі праблемы з полем, а таму федэрацыя прыняла рашэнне перанесці гульню ў Оршу, каманды памяняліся палямі па кругах чэмпіянату. Матч стане ўжо 33-м у супрацьстаянні каманд, піша блог фанатаў "Оршы". Сёлета сіня-белыя ў лепшай форме, за пяць матчаў яны двойчы перамаглі, двойчы згулялі ўнічыю і аднойчы прайгралі. Светлагорцы пахваліцца пакуль не могуць нічым — чырвона-белыя саступілі ва ўсіх пяці сваіх матчах.
Спортивные мероприятия
Матч Першай лігі
Начало: 23.05.2020 17:00
Завершение: 23.05.2020 19:00
Гарадскі стадыён
«Орша» ў 6-м туры прымае светлагорскі «Хімік».