На пляцоўцы "Алімпійца" вырашыцца, хо стане фіналістам чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" перамог у першым матчы "Сталіцу" 1:0, у другой сустрэчы на полі праціўніка саступіў 7:9 у дададзены час. Трэці матч вызначыць пераможцу серыі і, адпаведна, фіналіста. У "Сталіцы" адна страта перад матчам — з-за дыскваліфікацыі не згуляе лідэр зялёна-белых бразілец Бэту. Матч у Оршы пачнецца а 19:15.
МАТЧ БЕЗ ГЛЕДАЧОЎ.