Яшчэ са старажытных часоў для беларусаў кніга была жыватворнай крыніцай, надзейным падмуркам нацыянальнага развіцця. Менавіта ў кнігах, у «прыгожым пiсьменстве», у словах паэтаў і філософаў адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Асветнікі беларускага народа - фігуры еўрапейскага маштабу.
На выставе прадстаўлены некалькі відаў алфавітаў, ад старажытных да сучасных варыяцый. Цікавы прыклад – алфавіт Брайля. Партрэты і кнігі Францыска Скарыны і Спірыдона Собаля, двух гістарычных асоб – друкароў і асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё кнігадрукавання. Таксама ёсць першая кніга, пад назвай «Буквар» была выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Іўе (цяпер тэрыторыя Літоўскай рэспублікі). Мастацкая літаратура прадстаўлена кнігамі Уладзіміра Караткевіча.
Выстава разлічана на шырокае кола наведвальнікаў і будзе дзейнічаць з 1 па 30 верасня 2020 г.
Адрас: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26
Тэл: 8 (0216) 53-35-59,
8 (0216) 51-18-49