15:00

+22

3 м/с

994 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+17

3 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

3 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

А дзе ж сала?

26.01.2020 11:55

3398 праглядаў, 7 каментароў

У Оршы не так і часта ўбачыш сала на прылаўках. Уся надзея на прадпрымальнікаў.

Па словах намесніка дырэктара Аршанскага мясакамбіната па камерцыйных пытаннях Канстанціна Чэхаўскага, сала як прадукт дрэнна бяруць гандлёвыя сеткі, з якімі супрацоўнічае прадпрыемства. Тлумачаць яны гэта перавагамі спажыўцоў: маўляў, нашмат лепш ідзе продаж грудзінкі з праслойкай. Але для самога камбіната такі варыянт таксама больш зручны. Большасць свіней, якія ідуць на перапрацоўку, адносіцца да мясных парод, з тоўстым мясам і тонкай праслойкай сала. Тлумачыцца гэта таксама проста: для ўзнаўлення пагалоўя на свінакомплексах, як правіла, выкарыстоўваецца насенны матэрыял імпартнай селекцыі. А ў Еўропе сальныя свінні не карыстаюцца попытам: там аддаюць перавагу мясным і беконным пародам свіней.

Характэрна, што селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Задняпроўскі» Аршанскага раёна займаецца вырошчваннем самай сальнай пароды свіней — беларускай буйной белай. На Аршанскі мясакамбінат штомесяц іх пастаўляюць да 100 тон. Нарасціць аб'ёмы не атрымліваецца: з 50 тысяч агульнага пагалоўя буйной белай тут крыху больш за чатыры тысячы. А памяшканні, дзе ўтрымліваецца буйная белая, старыя — 1980-х гадоў пабудовы і патрабуюць рамонту, піша "Агроньюс" са спасылкай на "Сельскую газету". Ёсць і пытанні па кармленні. Для нарошчвання якаснага сала свіней трэба карміць не толькі камбікормам, але і натуральнай ежай: бацвіннем або бульбай. Рэалізаваць гэта ў прамысловай свінагадоўлі немагчыма, асабліва з улікам сучасных патрабаванняў да ўтрымання свіней. Некалькі гадоў таму яны былі больш жорсткімі ў сувязі з рызыкай заносу афрыканскай чумы свіней. Вось і выходзіць, што добрага сала прамысловай вытворчасці ў нас няма, а якасны прадукт таўшчынёй "з далонь" сёння можна знайсці хіба што на рынку ў індывідуальных прадпрымальнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А дзе ж сала?

У Оршы не так і часта ўбачыш сала на прылаўках. Уся надзея на прадпрымальнікаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение