15:00

+22

3 м/с

994 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+17

3 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

3 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

Цягнікоў няма зусім

08.04.2020 18:08

4519 праглядаў, 0 каментароў

Праз аршанскі вакзал больш не ходзяць міжнародныя цягнікі. Зусім не ходзяць!

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса, які атрымаў міжнародныя маштабы, пасажырскі рух на чыгунцы скараціўся ў разы. Перш за ўсё гэта з-за адмены міжнародных рэйсаў. Некаторы час праз Оршу яшчэ хадзілі цягнікі на Расію, але цяпер і Расія ўвяла абмежавальныя меры і рух у бок Масквы, Пецярбурга і Калінінграда цалкам спыніўся.

Перш за ўсё гэта б'е па работніках чыгункі. Так, машыністы, заробак якіх залежыць ад колькасці гадзін, якія яны правялі ў рэйсах, атрымалі прыблізна па 50% ад сваіх звычайных заробкаў. Тое самае і з памочнікамі машыністаў. Многія работнікі чыгункі ўжо перайшлі на фактычны 4-дзённы рабочы тыдзень. Афіцыйна такога прыказу не было, але ў вуснай форме рабочых просяць браць адгулы "за свой рахунак" па 4 дні на месяц.

Для Оршы, дзе значная частка насельніцтва эканамічна залежыць ад чыгункі гэта азначае кепскую цапную рэакцыю. Менш атрымаюць чыгуначнікі - менш яны патрацяць у крамах - зменшыцца даход гандлю і г.д.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цягнікоў няма зусім

Праз аршанскі вакзал больш не ходзяць міжнародныя цягнікі. Зусім не ходзяць!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение