12:00

+21

3 м/с

993 гПа

15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

На што пойдуць «Інвестыцыі»?

19.03.2021 14:32

2408 праглядаў, 0 каментароў

З дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2021 год перападзе і Аршанскаму раёну

Першапачаткова варта зразумець, што гаворка ідзе ўсё ж такі не пра інвестыцыі. Інвестыцыямі ў эканоміцы лічыцца ўкладанне з мэтай атрымання прыбытку і часцей за ўсё маюцца на ўвазе грошы прыцягнутыя з-за мяжы дзяржавы. Але ў Беларусь інвестары не асабліва імкнуцца ўкладаць грошы. Напрыклад, у 2020 годзе Беларусь атрымала замежных інвестыцыяў трохі больш за 8,5 мільярдаў даляраў. У той жа час амаль удвая меньшая літва толькі за 8 першых месяцаў 2020 атрымала больш за 19 мільярдаў еўра. А ў нашай краіне вельмі любяць калі лічбы вялікія. Таму існуе "дзяржаўная інвестыцыйная праграма", якая па-сутнасці азначае не інвестыцыі, а мэтавыя датацыі з рэспубліканскага бюджэту (і некаторых іншых) у канкрэтныя рэгіёны.

"Дзяржаўная інвестыцыйная праграма" мусіла быць прынятая яшчэ ў студзені. Але яе падпісанне пераносілі і толькі 18-га сакавіка стала вядома пра яе падпісанне. Пры гэтым тэксту праграмы пакуль у публічным доступе няма (прынамсі па стане на раніцу 19-га). З тых публічных крыніцаў, якія пісалі пра праграму мы можам здагадацца прынамсі пра тры датацыі з гэтай праграмы ў Аршанскі раён. У прыватнасці, гавораць пра грошы выдзеленыя на будаўніцтва новай паліклінікі. Відавочна, што гаворка ідзе пра паліклініку ў раёне Салянікава - раён хутка вырас, але так і не абзавёўся дастатковай інфраструктурай. Другая датацыя на рэканструкцыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Оршы і трэцяя на рэканструкцыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Бабінічах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На што пойдуць «Інвестыцыі»?

З дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2021 год перападзе і Аршанскаму раёну

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение