09:00

+17

3 м/с

993 гПа

12:00

+17

2 м/с

993 гПа

15:00

+20

2 м/с

993 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

994 гПа

Орша, Эканоміка

Віцебскобллён ліквідаваны

10.12.2021 07:41

2241 прагляд, 0 каментароў

Справа дайшла да суда. Буйны экспарцёр льна не зможа самастойна аплаціць пазыкі

У прынцыпе да таго ўсё ішло. Некалькі месяцаў таму ўжо паведамлялася, што прадпрыемства збанкрутавала, а цяпер зразумела, што яно не зможа аплаціць свае пазыкі нават прадаўшы ўсе актывы, якіх засталося не так і шмат. Таму справу перадалі ў суд і суд вынес рашэнне пра поўную ліквідацыю арганізацыі, што зойме 8 месяцаў.

Прадпрыемства працавала з 2005 года і павінна было стаць асноўны экспарцёрам беларускага льна з цэнтрам у Оршы. Але як і ў значнай частцы дзяржаўных прадпрыемстваў, справы не пайшлі — дзрэава кепскі прадпрымальнік, а 92% акцыяў належала аблвыканкаму.

Некаторыя пакупнікі не маглі адразу разлічыцца з арганізацыяй і з іх боку ўтварылася запазычанасць прыблізна ў 160.000 рублёў. Але яшчэ больш прадпрыемства назапазычала само. Агульная запазычанасць перад пастаўшчыкамі дайшла да 627.000 рублёў. У сувязі з пандэміяй — паведамляе БелТА — сітуацыя яшчэ больш пагоршылася і тыя грошы, якія арганізацыя атрымлівала як перадаплату ішлі на заробкі калектыву. Гэта амаль заблакавала знешнеэканамічную дзейнасць і давяло прадпрыемства да поўнай ліквідацыі. Пры гэтым, нават калі прадпрыемства прадасць усе свае актывы: памяшканні, транспартныя сродкі і абсталяванне, то яно зможа сабраць толькі 520.000. Такой сумы не хопіць, каб разлічыцца з крэдыторамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Віцебскобллён ліквідаваны

Справа дайшла да суда. Буйны экспарцёр льна не зможа самастойна аплаціць пазыкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение