09:00

+17

3 м/с

993 гПа

12:00

+17

2 м/с

993 гПа

15:00

+20

2 м/с

993 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

994 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Хочаце купіць кран?

27.05.2022 15:39

1717 праглядаў, 0 каментароў

Фабрыка якая адчынялася з вялікай помпай пазбаўляецца ад часткі маёмасці

Фабрыка «Спартак» якая павінна была выпускаць газетную паперу адчынялася ў суседнім Шклове. Гэта была чарговая спроба імпартазамяшчэння. Ужо тады ідэю фабрыкі крытыкавалі і за неэкалагічнасць, і па фінансавых паказчыках — ужо тады было відавочна, што газеты будуць змяньшаць свае наклады і фабрыка на маленькі беларускі рынак наўрад ці выжыве.

Падобна на тое, што фабрыка сапраўды выжывае з цяжкасцю, бо на аўкцыён выстаўлены цэлы шэраг лотаў ад «Спартака». Самы заўважны лот — казлавы кран. У ідэале яго хочуць прадаць не меньш чым за 201.000 рублёў. Відавочна, што ў фабрыцы няма такога аб’ёму прадукцыі, якую трэба адпраўляць чыгункай і таму кран прадаецца. Казлавыя краны на фабрыках ставяць для таго, каб тавар і іншыя грузы адпраўляць чыгуначным транспартам і можна было б сказаць: нічога страшнага, проста фабрыка будзе адпраўляць грузы аўтатранспартам. Але паралельна з казлавым кранам фабрыка прадае і два грузавіка МАЗ. Значыць і з пастаўкамі аўтатранспартам не ўсё добра. Абодвум грузавікам па 14 год, адпаведна, спісваюць іх з-за старасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хочаце купіць кран?

Фабрыка якая адчынялася з вялікай помпай пазбаўляецца ад часткі маёмасці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение