15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

2 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

Пазыка Кітаю з кішэні дзяржавы

04.02.2017 09:24

3513 праглядаў, 5 каментароў

Аршанскі льнокамбінат не ў стане самастойна выплаціць працэнты па крэдыту, пазыку Кітаю верне дзяржава з бюджэту.

За карыстанне крэдытам Экспартна-імпартнага банка Кітая заплацяць з дзяржбюджэту, адпаведная пастанова № 88 урада Беларусі выйшла 1-га лютага. Працэнты па крэдыце будуць пакрыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія былі прадугледжаныя "на іншыя пытанні ў сферы прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры". Крэдыт быў узяты яшчэ 30-га снежня 2015 года памерам 51 млн 834,7 тыс. даляраў ЗША з мэтай працягу другога этапу мадэрнізацыі ільнокамбіната з пашырэннем вытворчасці ў Оршы па вуліцы Маладзёжнай, 3. З умовай, што пакрыццё працэнтаў па крэдыце будзе рабіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату іх пакрыцця. Кантроль за выкананнем ускладзены на канцэрн "Беллегпрам", аналагічная пастанова была прынята і ў 2016 годзе.

Аршанскі льнокамбінат часта з'яўляецца ў стужцы навінаў нашага сайту. Нярэдка рабочыя камбіната скардзяцца на цяжкія ўмовы працы, частка людзей была пераведзена на 4-дзённы працоўны тыдзень. На камбінаце працуе ўжо нямала рабочых з Кітая, пры тым, што ў Оршы шмат беспрацоўных, а не любая праца, якую выконваюць госці з Паднябеснай, патрабуе спецыяльнага і доўгага навучання. Паводле некаторай інфармацыі, прысутнасць кітайскіх рабочых уваходзіць у дамоўленасць беларускага боку з кітайскім. Кіраўніцтва ільнокамбіната напярэдадні заявіла аб наладжванні шчыльных кантактаў з Індыяй і аб агульным пашырэнні геаграфіі паставак прадпрыемства.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пазыка Кітаю з кішэні дзяржавы

Аршанскі льнокамбінат не ў стане самастойна выплаціць працэнты па крэдыту, пазыку Кітаю верне дзяржава з бюджэту.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение