15:00

+22

3 м/с

993 гПа

18:00

+22

3 м/с

993 гПа

21:00

+17

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

2 м/с

995 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Пазьняк: трэба выкарыстоўваць Дняпро!

29.04.2017 13:29

3168 праглядаў, 6 каментароў

Вядомыя асобы выказалі сваё меркаванне адносна развіцця Аршаншчыны.

Памочнік прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазьняк прыняў удзел у суботніку на тэрыторыі музея Янкі Купалы ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёну. Там прайшлі работы па абрэзцы дрэваў і прыборцы лістоты. У сваім звароце да прэсы Пазьняк заўважыў, што прэзідэнт правільна расставіў акцэнты, і цяпер людзям і чыноўнікам трэба працаваць, працаваць і працаваць. Таксама Аляксандр Пазьняк адзначыў, у якіх сферах можа развівацца Аршаншчына.

Трэба ўкараняць сучасныя тэхналогіі для таго, каб прадукцыя была запатрабавана не толькі ў нас, а магла ісці на экспарт. Па раёне працякае рака Днепр - гэты водны шлях таксама трэба выкарыстоўваць для развіцця рэгіёну. Тое, што мы сёння працуем на суботніку ў Ляўках, гэта крышку дапамагае развіццю турызму. Такія месцы трэба ўладкоўваць, рабіць прывабнымі для гасцей. А паблізу могуць размяшчацца агра- і экаусядзібы са сваімі паслугамі. І вось такое комплекснае развіццё тэрыторыі дазволіць прыцягнуць сюды і насельніцтва, і інвестыцыі.

Таксама адмысловую нараду з актывам вобласці і раёну ў Оршы правёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Ён таксама адзначыў, што будзе прыярытэтным для развіцця агра-прамысловага комплексу Аршанскага рэгіёну.

"Як гэта ні дзіўна пры наяўнасці вялікай колькасці прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці, але цяпер асноўны валавы прадукт раёна фармуюць якраз сельская гаспадарка і перапрацоўчыя прадпрыемствы. Гэта мясакансервавы камбінат, малочны завод, льнозавод і сыраробны завод. Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў складае 60% у агульным аб'ёме валавога прадукту. Гэтая лічба вельмі красамоўна кажа пра тое, дзе прыярытэты.

Мясакансервавы камбінат загружаны толькі на 35%, малочны завод - крыху больш чым на 50%. Відавочна, што нам трэба развіваць сыравінную базу, нарошчваць вытворчасць мяса і малака, адначасова павышаючы эфектыўнасць вытворчасці. Калі мы здолеем павялічыць аб'ёмы сыравіны для таго, каб на 100% загрузіць магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў, то адразу павялічым аб'ёмы вытворчасці на 19-20%. Гэта досыць высокая лічба.

Нам трэба падысці да справы так, каб мадэрнізацыя закранула кожнае прадпрыемства, Аршанскі раён моцна стаў на ногі, жыхары атрымалі годную зарплату, але перш за ўсё ў іх была магчымасць працаваць. А пакуль у Аршанскім раёне ёсць праблема з працаўладкаваннем. Таму на працягу месяца мы шчыльна адпрацуем з усімі міністэрствамі і ведамствамі праблемныя пытанні і будзем шукаць шляхі іх вырашэння."

Зараз у Аршанскім раёне ўзровень беспрацоўя складае 1,6% - гэта самы вялікі паказчык у рэгіёне. Сярэдні заробак - каля Br580. Пры гэтым патэнцыял раёна адзін з самых высокіх у вобласці, і ён можа стаць адным з лепшых у краіне, піша БЕЛТА.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Аршанскі раён неабходна "падняць з руінаў і попелу".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пазьняк: трэба выкарыстоўваць Дняпро!

Вядомыя асобы выказалі сваё меркаванне адносна развіцця Аршаншчыны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение