06:00

+12

3 м/с

993 гПа

09:00

+13

3 м/с

993 гПа

12:00

+15

2 м/с

993 гПа

15:00

+22

2 м/с

993 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

Орша, Эканоміка

Змены ў аплаце аўтобусаў

02.05.2019 12:40

4979 праглядаў, 5 каментароў

Прыгарадныя аўтобусы для аршанцаў сталі крышачку даражэй

Цяпер для тых хто з цэнтра Оршы (і некаторых іншых прыпынкаў) будзе ехаць у суседнія раёны ці вёскі на аўтобусе праезд будзе каштаваць прыблізна на 30 капеек даражэй. Звязана гэта не з прамым падвышэннем кошту, а з тым, што кіраўніцтва аўтапарку №3 перагледзела колькасць так званых "Тарыфных прыпынкаў".

Тарыфны прыпынак - гэта прыпынак ад якога пачынае дзейнічаць іншая тарыфная зона - кошт да тарыфнага прыпынку да вашага прыпынку будзе крышачку даражэй ці танней. На практыцы гэта выглядае так: вы кудысці едзіце з аршанскага аўтавакзалу і праязжаеце праз прыпынак "Цэнтар". Дык, вось, з аўтавакзалу кошт вашага праезду каштаваў, дапусцім, 1 рубель. Тады як, калі б вы селі на той жа аўтобус у "Цэнтры", то кошт склаў бы 70 капеек. Але з 1 мая "Цэнтар" губляе статус "тарыфнага прыпынку". Адпаведна, сядзіце вы на Аўтавакзале ці ў "Цэнтры", вы ўсё адно заплоціце 1 рубель. Такім чынам, без адмысловага рашэнне пра павелічэнне тарыфаў кошт аўтобусаў для аршанцаў крышачку вырас.

Акрамя "Цэнтра" статус тарыфнага прыпынку губляюць прыпынкі "Гандлёвы цэнтар" (у народзе "Купец"), "Паварот на Сельгастэхніку" і "Мясакамбінат".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Змены ў аплаце аўтобусаў

Прыгарадныя аўтобусы для аршанцаў сталі крышачку даражэй

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение