09:00

+13

3 м/с

993 гПа

12:00

+15

2 м/с

993 гПа

15:00

+22

2 м/с

993 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

994 гПа

Орша, Эканоміка

Пад санкцыямі

08.05.2019 09:06

4150 праглядаў, 4 каментара

Малочная прадукцыя з Оршы з 8 траўня трапляе пад расейскія санкцыі.

Рассельгаснагляд апублікаваў спіс з 37 беларускіх прадпрыемстваў, якія трапляюць пад абмежаванні на пастаўкі. У іх ліку і УП «Аршанскі малочны камбінат». Яму разам з ААТ «Пастаўскі малочны завод» і ААТ «Малако» з Віцебска забаронена пастаўляць у Расею малочную прадукцыю налівам і сухое малако. ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» і філіял "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" не могуць пастаўляць толькі малочную прадукцыю налівам. Пры гэтым у Расеі нібыта не ведаюць, што на Аршанскім малочным камбінаце вядзецца маштабная рэканструкцыя.

Абмежаванні на ўвоз у Расею малочнай прадукцыі з Беларусі пачынаюць дзейнічаць з 8 траўня згодна з указаннем Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе.

Прычым, што цікава, у гэтым указанні расейцаў не паведамляецца, з якой прычыны ўводзяцца абмежаванні на ўвоз у Расею малочнай прадукцыі з Беларусі. А вось у паведамленні ТАСС гаворыцца, што забарону ўвялі «з-за адсутнасці эквівалентных падыходаў да правядзення ацэнкі адпаведнасці паднагляднай прадукцыі патрабаванням ЕАЭС з боку дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі і для спынення абароту на тэрыторыі Расеі няякаснай і небяспечнай беларускай паднагляднай прадукцыі».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пад санкцыямі

Малочная прадукцыя з Оршы з 8 траўня трапляе пад расейскія санкцыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение