00:00

+5

3 м/с

999 гПа

03:00

+6

3 м/с

1000 гПа

06:00

+4

2 м/с

999 гПа

09:00

+10

2 м/с

1000 гПа

12:00

+13

1 м/с

1000 гПа

Регион, Экономика

Прадаецца туалет!

16.10.2019 18:45

3813 просмотров, 23 комментария

На аўкцыён выставілі прыбіральню (+ фота), якая належала Аршанскаму хлебакамбінату. Кошт 104 рублі.

На аўкцыён у Дуброўне выстаўлены вельмі незвычайны лот. Судовыя выканаўцы прадаюць прыбіральню плошчай 4,5 квадратнага метра па пачатковай цане 104 рубля.

«Аб стане пабудовы вычарпальна кажуць фатаграфіі, — распавядае адказны за аўкцыён Валерый Янчанка. — Распрадаецца цэлы комплекс маёмасці. Пабудовы выстаўлены на аўкцыён за даўгі».

Туалет належаў ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» і стаіць на тэрыторыі былога маслазавода. Пасля прэзідэнцкага ўказа № 320 «Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці» утварыўся холдынг: да Аршанскай КХП былі далучаны 32 гаспадаркі, у тым ліку малочны камбінат. Потым «малачка» выкупіў «Савушкін прадукт», а маслазавод ў Дуброўне браць не захацеў. Завод застаўся Аршанскаму КХП, тлумачыць галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Бойка. Там, прызнаюцца, што з ім — і заводам, і туалетам — рабіць не ведаюць, таму і прадаюць, піша «Еўрарадыё». Галоўны інжынер сцвярджае, што пакідаць старыя пабудовы нерэнтабельна.

«Малочны камбінат быў прададзены чыстым, а даўгі засталіся за намі, — кажа ён. — Вядома, шкада. На маслазавод, калі ён дзейнічаў, працавала 80 чалавек, а цяпер засталіся адны вартаўніка. Сыравіннай зоны няма — вось і ўсё. Адзін маслазавод без малочнага камбіната працаваць не будзе».

Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 320 быў выпушчаны 25 жніўня 2016 года «ў мэтах павышэння эфектыўнасці гаспадарання, стварэння ўмоў для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці і прыцягнення інвестыцый».

Таксама на аўкцыён выстаўлены апрысквальны басейн з аміячнай трасай.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Прадаецца туалет!

На аўкцыён выставілі прыбіральню (+ фота), якая належала Аршанскаму хлебакамбінату. Кошт 104 рублі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение