06:00

-3

2 м/с

1004 гПа

09:00

-1

3 м/с

1005 гПа

12:00

+3

4 м/с

1003 гПа

15:00

+8

4 м/с

1001 гПа

18:00

+9

4 м/с

999 гПа

Орша, Культура

13 СНЕЖНЯ... А што гэта?

18.12.2023 16:01

525 просмотров, 0 комментариев

А гэта, спадзяюся, некалі будзе вялікім святам для тых, каму пашанцавала нарадзіцца ў Воршы.

Бо гэта будзе Датай Гонару Аршанскай Годнасці. Прынамсі, гэтая дата будзе больш вартай, чымсьці цяперашнія гарадскія святкаванні, прызначаныя да таго дня, калі на змену нацысцкаму гвалту прыйшоў расейскі здзек.

13.12.1620

Як сведчаць старажытныя дакументы, 13 снежня 1620 года аршанцы атрымалі вялікакняскую грамату на Магдэбургскае права, а як сімвал права на самакіраванне — герб, дзе на блакітным шчыце быў змешчаны срэбны крыж з залатым паўмесяцам пад ім.

Магдэбургскае права

Магдэбургскае права — гэта звод законаў, якія вызначалі адносіны горада і феадальнага грамадства. Яно ўзнікла ў канцы XII — XIII ст. у Нямеччыне, а ў XIV — XVI стагоддзях пашырылася на гарады Польшчы і ВКЛ.

Паводле Магдэбургскага права адмяняліся старыя нормы звычаёвага «рускага» і літоўскага права, адмяняліся ўлада і суд над месцічамі дзяржаўцы (часовага ўладальніка і кіраўніка дзяржаўнага маёнтка ў Вялікім Княстве Літоўскім), а таксама намесніка, ваяводы ды іншых мясцовых службовых асобаў вялікакняскай адміністрацыі.

У грамаце на Магдэбургскае права Вялікі князь Літоўскі загадваў жыхарам Воршы трымацца законаў, якія існавалі ў іншых гарадах. Так, «прикладом города Могилёва» аршанцы павінны былі выбіраць у дзень Новага году 24 выбаршчыкі, каб тыя потым выбралі ўсю гарадскую раду, у тым ліку 2-х бурмістраў, 2-х радцаў і 6 лаўнікаў.

Жыхары горада станавіліся асабіста свабоднымі і вызваляліся ад феадальных павіннасцяў. Ім гарантаваліся заняткі гандлем, рамёствамі і земляробствам, яны маглі ствараць рамесныя аб’яднанні — цэхі, выбіраць свае органы ўлады — магістрат і суд.

Вярхоўная ўлада згаджалася надаваць Магдэбургскае права гарадам з меркаванняў надзейнасці гарадскога апалчэння як ваеннай сілы, нават ягонай перавагі над шляхецкім войскам.

Ратуша

Натуральным сімвалам гарадскога самакіравання звычайна станавіўся і адмысловы будынак для яго — вядомая ў нашай мове, запазычаная з нямецкай «ратуша».

Першыя ратушы ў Заходняй Эўропе зьявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элемэнты фартыфікацыйнага і грамадзянскага дойлідзтва. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з балконам ці эркерам. Будаўніцтва ратушаў было пашырана ў XIX і асабліва ў XX ст., калі ратуша пачала арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры гарадскога асяродздзя. На Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV ст. Узводзілі іх у гарадах на рынкавых пляцах, часам аб’ядноўвалі з гандлёвымі, гасцінымі радамі, арсеналамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манумэнтальныя формы. У XVII–XVIII стагодздзях пераважаў барочны тып: ратуша са шматяруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, таксама існавалі і бязвежавыя ратушы. Манументальнасьцю і цэльнасцю вылучаліся ратушы ў стылі класіцызму, у якіх кампазіцыйным акцэнтам фасадаў быў порцік. Існавалі ратушы і з рысамі несапраўднай готыкі.

Галоўным памяшканнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэньняў магістрату, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканняў ратушы (падмуркі, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.

Пра аршанскую ратушу вядома няшмат. Пра яе пісала даследчыца археалагічнай і гістарычнай спадчыны Вольга Мікалаеўна Ляўко. Нараджэннец Воршы Мікола Купава, вядомы беларускі мастак і грамадскі дзеяч, у адмысловым артыкуле «Аршанская бажніца Апекі Маці Божай базылянскага кляштара» у часопісе «Наша вера», № 3 за 1999 год пісаў, што аршанская ратуша знаходзілася «...на гандлёвай плошчы... пасля надання месту ў 1620 г. Магдэбургскага права».

«Ръша, Орша, Ворша...»

У канцы 2022 года я падрыхтаваў стары, больш як 20-цігадовай даўніны, тэкст, і выдаў яго да новага юбілея Воршы. Кніга атрымала назву «Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя». У кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства.

Цяпер, калі пішу гэтыя радкі, я ў поўнай меры ўсведамляю, наколькі недсканалым стаўся вынік у параўнанні з маімі сур’ёзнымі намерамі, і мушу спадзявацца на тое, што лёс дазволіць мне з часам выправіць усе хібы і дасягнуць большага плёну ў апісанні гісторыі роднага горада. Адпаведна, у маёй кнігі будзе працяг, прынамсі, будзе другое выданне. Натуральна, што ў новым выданні знойдзецца месца для шматлікіх іншых фактаў і з’яваў. Спадзяюся, што я распавяду і пра яшчэ многія іншыя цікавосткі з аршанскай гісторыі.

Як набыць маю кнігу

А пакуль што ахвотным пазнаёміцца з маёй кнігай, якая стала дастаткова грунтоўным зборнікам гістарычных матэрыялаў пра Оршу, я прапаную набыць яе праз пошту. Кошт кнігі — 20 рублёў, паштовыя выдаткі будуць залежаць ад рэгіёна перасылкі. Перадаплата не патрэбная, бо я высылаю кнігі накладзеным плацяжом. Грошы трэба будзе заплаціць у момант атрымання на паштовым аддзяленні. Дзеля гэтага я чакаю ад зацікаўленых чытачоў пісьмовых заявак, якія можна дасылаць на адрас маёй электроннай пошты

[email protected]

І яшчэ. Збірайма «Беларускую хатнюю галерэю»! У сувязі надыходам вялікіх і добрых святаў, прапаную шаноўным суайчыннікам займець у хатняй галерэі кампактныя (15 на 10 см) партрэты беларускіх дзеячаў, знакамітых у гістарычнай, мастацкай і літаратурнай прасторы.

Назавем гэтую калекцыю «Беларуская хатняя галерэя». Пакуль для яе падрыхтаваны партрэты Караткевіча, Быкава, Купалы, Каліноўскага, Астрожскага, Сапегі, Багдановіча, Скарыны, Коласа, Геніюш, Касцюшкі і Сыракомлі.

Любы з партрэтаў можна атрымаць накладзеным плацяжом: 7 руб. + паштовыя выдаткі. Заяўкі таксама прымаюцца на электронны адрас [email protected] .

З павагай — Віктар Сцяпанаў

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: 13 СНЕЖНЯ... А што гэта?

А гэта, спадзяюся, некалі будзе вялікім святам для тых, каму пашанцавала нарадзіцца ў Воршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение