21:00

+10

2 м/с

1001 гПа

00:00

+10

2 м/с

1002 гПа

03:00

+8

2 м/с

1003 гПа

06:00

+7

2 м/с

1004 гПа

09:00

+11

2 м/с

1004 гПа

Беларусь, Культура

Каляды ў польскім прэзідэнцкім палацы

15.01.2024 17:38

438 просмотров, 0 комментариев

Вядомы музыка Сяржук Доўгушаў стварыў новы калектыў, які ўжо актыўна выступае.

У перыяд Калядаў вельмі цэніцца якаснае выкананне беларускіх калядных песень. Сяржук Доўгушаў, які, нагадаем, паходзіць з Аршаншчыны, ужо адкрыў для беларускай музыкі нямала гістарычных фактаў, новых галасоў, апрацаваў мноства песень. Цяпер яму ўдалося стварыць мужчынскі калектыў, які сваімі спевамі імкліва набывае папулярнасць у беларускай дыяспары, але глядзець на выступы могуць і ў самой Беларусі.

Нядаўна Доўгушаў і гурт «Kasary» наведаў Бэльведэрскі палац у Варшаве, у прыёме ўдзельнічаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская.

Мы задалі Сержуку Доўгушаву некалькі пытанняў пра сустрэчы і выступленні апошняга часу.

— Сяржук, ці было гэта для вас першае наведванне Бельвэдэрскага палацу?

— Не, ужо даводзілася бываць там. Я быў на першым прыёме, які ладзіўся суполкай беларусаў Польшчы ў 2021 годзе. Мы былі як прадстаўнікі беларускай культурніцкай супольнасці. Потым яшчэ раз пабывалі на такім святочным прыёме. А зараз нас запрасілі ўжо як калядоўнікаў. Так што гэта ўжо была трэцяя сустрэча ў палацы.

— Створаны новы гурт «Kasary». І адразу пайшлі яскравыя выступленні.

— Я вельмі задаволены, што мне ўдалося сабраць калектыў. Раней мы збіраліся ў Варшаве, спявалі мужчынскія песні. На такіх сустрэчах я адабраў людзей, і мы стварылі гурт. Існуем толькі месяц, а ўжо столькі было выступаў! І ў Бэльведэры, і на Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой, і на фэсце «Шчодрык». Акрамя таго, калядавалі мы яшчэ і аўтэнчычна, ездзілі на Падляшша, хадзілі па хатах, кватэрах нашых знаёмых у Варшаве.

— На сустрэчы ў Бельвэдэрскім палацы вас прымаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён актыўна падпяваў беларускім калядоўнікам. Ці нешта гаварыў вам асабіста?

— Гэтым разам не. Мы натхніліся нашым выступам і цяпер будзем рыхтавацца да новых канцэртаў, імпрэзаў. А ў Бэльведэрскім палацы шмат было прадстаўнікоў розных арганізацый. З Дудам асабіста не размаўлялі, але да нас падыходзіла Святлана Ціханоўская. Цікавілася, як мы ўтварыліся, як і што спяваем.

— Вельмі «гарачы» перыяд калядаванняў. Яшчэ крыху пакалядуеце на рэшту, пакуль ідзе студзень? Што ў планах калектыву «Kasary» цяпер?

— Фактычна, калядныя святы ўжо завершаныя, хоць, па сутнасці, калядаваць можна да Вадохрышча. Але зараз мы адпачнем тыдзень і будзем зьбірацца зноў. Яшчэ трэба засвоіць і апрацаваць новы рэпертуар. А гэта і касарскія, ваяцкія песні. Акрамя таго, наперадзе валачобны абрад. Унікальная традыцыя, таму пад абрад будзем вучыць валачобныя песні. Свайго роду гэта таксама «калядаванне», толькі веснавое. Будзем зноў хадзіць па хатах і выступаць.

Фотаздымкі і відэа з фэйсбуку Сержука Доўгушава.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Каляды ў польскім прэзідэнцкім палацы

Вядомы музыка Сяржук Доўгушаў стварыў новы калектыў, які ўжо актыўна выступае.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение