У Оршы завёўся педафіл?

Па Оршы ўжо месяц ходзіць інфармацыя пра дзіўнага мужчыну, які бярэ чужых дзяцей за руку і спрабуе павесці за сабой.

1626 просмотров :: 24 комментария 26.09.2016 20:20

Доўгі час наш сайт ніяк не рэагаваў на падобныя паведамленні - "дакладныя" звесткі пра маньякаў, скуралупаў, зайбойцаў час ад часу з'яўляюцца на аршанскім абсягу, але надзвычай рэдка гэтая інфармацыя атрымлівае хоць якое-кольвечы пацверджанне. Часцей за ўсё падобныя звесткі - не болей чым чуткі. Аднак дадзеная сітуацыя ўжо выходзіць за рамкі чутак. Міліцыя горада пакуль нідзе афіцыйна не абвесціла пра існаванне педафіла, аднак у апошнія дні абсалютна розныя людзі пачалі распавядаць шмат у чым падобныя гісторыі, якія адбыліся з іх дзецьмі.

Першыя паведамленні пра дзіўнага мужчыну з'явіліся пасля фестывалю фарбаў "Холі", які прайшоў у дзіцячым парку і пра які наш сайт рабіў рэпартаж. У сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" з'явілася паведамленне адной жанчыны, якая стаяла крыху ўбаку ад распылення фарбаў разам са сваім сынам. Побач стаяў мужчына, які ўважліва назіраў за імі. Жанчына меркавала, што менавіта яна - аб'ект увагі, аднак насамрэч мужчына сачыў за яе дзіцём, якое і паспрабаваў за руку павесці за сабой. Маці заўважыла памкненні мужчыны, і той кінуўся наўцёкі. Міліцыя яго не дагнала.

У наступныя дні пасля фестывалю фарбаў у інтэрнэце з'явіліся іншыя паведамленні пра падобнага мужчыну, які дзейнічаў у раёне Мясакамбіната і на вуліцы Молакава, і спрабаваў за руку адвесці дзяцей за сабой. Пра падобныя здарэнні са сваімі дзецьмі паведамілі ўжо некалькі чалавек. Тое самае паведамленне ў "Аднакласніках", з якога ўсё пачалося, мае апісальную інфармацыю: мужчына ростам недзе 1.68 м, буйного целаскладу, валасы цёмныя, на выгляд гадоў 45.

Адно з паведамленняў у інтэрнэце нават апавядала пра машыну, на якой нехта спрабаваў у тым жа раёне Мясакамбіната звезці з сабой хлопчыка малодшага школьнага ўзросту, але была затрымана міліцыяй. Зрэшты, ніякага пацверджання дадзеныя словы з афіцыйных крыніц не атрымалі.

З лістом аднаго сталага чытача інфармацыя дайшла наўпрост і да нашага сайта. Аднак у ёй чытач паведамляе інфармацыю, якая адрозніваецца ад паведамленняў у інтэрнэце...полам чалавека, які спрабаваў павесці за сабой чужое дзіця. Сведкам падазронай сітуацыі наш чытач стаў...у звычайнай гарадской маршрутцы. Прапануем вашай увазе яго паведамленне:

"Где-то числа 20-го прочёл в интернете сообщения о потенциальном педофиле, просто наткнулся на него в "Одноклассниках". Будто какой-то мужчина пробует увести маленького ребёнка за собой, берёт его за руку, а милиции нечего ему предъявить - он же ещё ничего не сделал как бы. И вдруг вспомнил — да, была похожая ситуация у меня несколько дней назад!

Кажется, 16 или 17 сентября я ехал в маршрутке, в маленькой "Газели", в сторону железнодорожного вокзала. На остановке "Восточная" из салона выходила женщина лет 30 и взяла за руку девочку, которая сидела напротив неё. При этом женщина грубо всей ступнёй наступила на ногу женщине пенсионного возраста, сидевшей рядом с выходом, и даже не извинилась! Это как раз и привлекло моё внимание. Маленькая девочка, на вид лет 9, одёрнула руку, двери закрылись и маршрутка поехала дальше. Я сидел сзади, а пассажиры спереди начали говорить о произошедшем. Женщина, которой наступили на ногу, с удивлением спрашивала у девочки: "а это не твоя мама?" Девочка чётко ответила: "нет, я вообще впервые видела эту тётю".

Тогда я не придал большого значения этому эпизоду, мало ли у нас странных людей ходят по улицам, но затем в интернете встретил похожий сценарий. Только не могу понять, почему все говорят о мужчине, а я видел женщину. Сообщница? Или совершенно разные люди, но с похожими преступными целями?"

Такім чынам, не знаёмыя адзін з адным людзі распавядаюць пра падобныя падзеі, якія мелі месца ў нашым горадзе. Гэта сведчыць аб тым, што ў Оршы сапраўды ёсць нехта, хто спрабуе павесці дзяцей за сабой з мэтамі, што дакладна вядомыя толькі злачынцу. Спадзяемся, што бацькі будуць пільнымі і праінфармуюць дзяцей пра недапушчальнасць кантактаў з незнаёмцамі дарослага веку, а міліцыя здолее абараніць жыхароў ад пагрозы. Мы сочым за падзеямі. Беражыце сябе і сваіх дзяцей!

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Происшествия