09:00

+16

4 м/с

995 гПа

12:00

+17

4 м/с

995 гПа

15:00

+19

4 м/с

994 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

993 гПа

Орша, Экономика

«Больш жылля!»

06.05.2024 13:23

350 просмотров, 0 комментариев

Абяцанне будаўніцтва кватэр у Воршы і Барані, што выміраюць.

Каб забяспечыць прадпрыемствы Воршы працоўнай сілай, неабходна «скарэктаваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве», заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з нагоды Вялікадня 5 траўня Свята-Ільінскі храм Свята-Успенскага жаночага манастыра.

«Я еду і думаю, што нам давядзецца тут будаваць пабольш жылля, каб прыцягнуць людзей, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У іх не хапае людзей. Гадоў 20 таму няма куды было падзець — беспрацоўе. Цяпер людзі працаўладкаваныя».

Паводле яго слоў, прадпрыемстваў у Аршанскім раёне шмат: «І ў Барані, і паміж Баранню і Оршай. Усюды. І ў сельскай гаспадарцы».

Ён лічыць патрэбным будаваць жыллё, як «у савецкія часы было».

«Ствараем нейкае прадпрыемства самавітае, а вакол яго — жыллё. Каб людзей прыцягнуць. І нармальны заробак. Гэта такія разважанні, калі я пад’язджаў да свайго і вашага роднага месца», — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым насельніцтва Воршы няўхільна скарачаецца шмат гадоў. Людзі выміраюць і выязджаюць у іншыя гарады і краіны. У 2001 годзе ў горадзе пражывала 123 247 чалавек, на 1 студзеня 2024-га, паводле звестак Белстата, — 102 759. У 2018 годзе насельніцтва Воршы складала 115.052 чалавекі — да пачатку гэтага года яно зменшылася на 10,7%. Паводле тэндэнцыі, прыкладна да 2028 года Ворша з такімі тэмпамі перастане быць стотысячнікам.

У Барані насельніцтва змяншаецца марудней: было 10 301, цяпер - 10 245 чалавек. То бок, праз 2-3 гады ў Барані не будзе 10.000 насельніцтва.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: «Больш жылля!»

Абяцанне будаўніцтва кватэр у Воршы і Барані, што выміраюць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение