09:00

+9

3 м/с

996 гПа

12:00

+10

3 м/с

998 гПа

15:00

+12

3 м/с

999 гПа

18:00

+12

2 м/с

1000 гПа

21:00

+11

0 м/с

1001 гПа

Орша, Грамадства

Жыхароў стала яшчэ менш

28.03.2024 16:53

274 прагляду, 0 каментароў

Ворша толькі 13-я ў краіне па колькасці насельніцтва.

Беларускі дзяржаўны статыстычны камітэт прывёў статыстыку насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Па стане на 1 студзеня насельніцтва краіны склала 9 155 978 чалавек. Гэта значыць, зазначыла чарговае падзенне. Сталіца краіны — Менск страціў званне горада-двухмільённіка. Цяпер там пражывае 1 992 862 чалавекі.

Што ж з нашай Воршай? Наш горад саступае Лідзе і займае 13-е месца па колькасці насельніцтва. У лідзянаў колькасць насельніцтва зусім нязначна вырасла за год. Вось паказнікі апошніх гадоў:

2022 год: 104 605 чалавек

2023 год: 103 658 жыхароў

2024 год: 102 759 жыхароў

Такім чынам, Ворша штогод губляе каля тысячы жыхароў у сваім насельніцтве. У Лідзе цяпер жывуць 103 916 чалавек, у Мазыры 105 152. Гэтыя гарады, адпаведна, 12-ы і 11-ы ў спісе найбуйнейшых па насельніцтве ў Беларусі. Калі арыентавацца на сярэднюю страту насельніцтва за год, тады ў 2027 або 2028 годзе наш горад страціць званне статысячніка.

Пакуль жа Ворша замыкае спіс гарадоў-статысячнікаў. На 14-м месцы Салігорск, які не дацягвае да звання і мае 97 818 чалавек. На 15-й пазіцыі Наваполацк, дзе 95 717 чалавек.

Менск застаецца найбуйнейшым горадам Беларусі, на другой пазіцыі Гомель, дзе жывуць 501 102 чалавек, на трэцюю выбілася Гародня, якая мае 361 115 жыхароў. Найбуйнейшым неабласным горадам, і, адпаведна, 7-м у краіне, з'яўляецца Бабруйск, дзе жыве 207 351 чалавек.

Найвялікшы прырост насельніцтва адбыўся ў Гародні: +2398 чалавек і Берасці: +2009. Апрача іх і Ліды, ва ўсіх астатніх 22 буйных беларускіх гарадах насельніцтва змяншаецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Жыхароў стала яшчэ менш

Ворша толькі 13-я ў краіне па колькасці насельніцтва.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение