03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Орша, Грамадства

Працягваем выязжаць

28.03.2023 17:21

2580 праглядаў, 0 каментароў

Орша пакуль яшчэ стотысячнік, але тэндэнцыя кепская

Белстат падлічыў колькасць насельніцтва ў краіне і ў асобных населеных пунктах. Паводле гэтай статыстыцы, колькасць насельніцтва скарацілася яшчэ амаль на 50.000 чалавек за год і сёння складае 9.200617. Гэтыя лічбы адразу выклікалі пытанні, прынамсі, адразу панесліся абвінавачанні пра фальсіфікацыю, бо Белстат у свой час заніжаў колькасць хворых на каранавірус. А калі назіраць за ростам беларускіх дыяспараў за мяжой і дадзеных замежных статыстаў, то лічбы выехаўшых з краіны не супадаюць з дадзенымі Белстату. Хутчэй за ўсё праблема не ў фальсіфікацыі, а ў тым, што Белстат лічыць колькасць насельніцтва па "рэгістрацыях". То бок, калі чалавек зарэгістраваны па месцы жыхарства, значыць ён там і жыве. Зразумела, што калі чалавек выязжае, каб пазбегнуць рэпрэсіяў, то ён не мяняе сваю рэгістрацыю. Да таго ж, многія плануюць вяртацца пасля палітычных зменаў. Таму варта мець на ўвазе, што лічбы Белстата - афіцыйныя лічбы, якія могуць адрознівацца ад намінальных.

Увогуле нават такая статыстыка выглядае катастрафічнай, асабліва калі глядзець па рэгіёнах, бо роста насельніцтва па краіне не назіраецца вельмі даўно. Так, у Магілёўскай і Гродненскай абласцях няма ўжо і мільёна насельніцтва, а ў мінулым годзе там жыло яшчэ больш за мільён насельніцтва.

Але нас цікавіць, канешне, Аршаншчына. па ўсім раёне па стане на 1 студзеня 2023 года пражывае 142.331 чалавек. У мінулым годзе, таксама на 1 студзеня, жыло 143.725. Адпаведна, змяньшэнне амаль на 1,5 тысячы чалавек па ўсім раёне. У самой Оршы таксама адбылося змяньшэнне насельніцтва з 104.605 да 103.658. У горадзе знікла амаль тысяча чалавек, праўда, гэта дазваляе нам заставацца адзіным (акрамя абласнога цэнтра) стотысячнікам у вобласці. Бліжэйшы канкурэнт - Наваполацк, які мае 96.320. У мінулым годзе ў Наваполацку жыло 97.182. Пазней мы апішам колькасць насельніцтва ў рэгіёне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Працягваем выязжаць

Орша пакуль яшчэ стотысячнік, але тэндэнцыя кепская

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение