06:00

+10

3 м/с

992 гПа

09:00

+13

4 м/с

993 гПа

12:00

+17

6 м/с

994 гПа

15:00

+18

4 м/с

994 гПа

18:00

+17

4 м/с

994 гПа

Орша, Культура

Апошні шанец убачыць!

05.04.2025 16:00

1069 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы завяршаюць працу некалькі выстаў, якія яшчэ можна паглядзець

У Музеі гісторыі і культуры горада Оршы у гэтыя выходныя сканчвае працу выстава "Чатыры галоўныя вынаходніцтвы Кітая" Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ (г. Мінск). Самыя вядомыя вынаходніцтвы, здзейсненыя ў Кітаі ў Сярэднія вякі і распаўсюджаныя сёння па ўсім свеце, - гэта тэхналогія вырабу паперы і пораху, тэхніка кнігадрукавання і стварэнне компаса.

Апошні тыдзень ( да 13 красавіка) ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. Грамыкі экспануецца 16-я штогадовая міжнародная выстава “Калегіум”. Гэта адзін з самых даўніх выставачных праектаў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі. Першы раз экспазіцыю з такой назвай гледачы ўбачылі ў 2009 годзе, і з таго часу ў пачатку вясны «Коллегиум» збірае аматараў мастацтва пазнаёміцца з творчымі працамі сталых майстроў і першымі эксперыментамі на гэтым шляху маладзейшых калегаў.

З 2 красавіка ў гэтай установе распачала працу новая экспазіцыя “Путь славный” - пра рускага адмірала Паўла Нахімава. Але найбольш цікавая акалічнасць - што выстава падрыхтавана з удзелам сучаснага культавага скульптара Уладзіміра Амадэа. Яго работы экспануюцца таксама.

10 красавіка скончыць працу і выстава дыпломных работ выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава пад назвай «От традиций к современности» ў Аршанскім музеі Ул.Караткевіча. Яна праходзіць у рамках святкавання 95-годдзя нашага знакамітага пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930 года.

Таксама нагадваем, што аматараў гістарычных цікавостак чакаюць ва ўсіх музейных установах горада - у кожным з іх працуе сталая экспазіцыя. Магчыма, чагосьці вы яшчэ не бачылі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Апошні шанец убачыць!

У Оршы завяршаюць працу некалькі выстаў, якія яшчэ можна паглядзець

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение