06:00

+10

3 м/с

992 гПа

09:00

+13

4 м/с

993 гПа

12:00

+17

6 м/с

994 гПа

15:00

+18

4 м/с

994 гПа

18:00

+17

4 м/с

994 гПа

Орша, Культура

Сядзіба і манастыр шукаюць новых гаспадароў

06.04.2025 08:35

955 праглядаў, 0 каментароў

Неакласічная сядзіба ў Высокім і касцёл бернардзінцаў у Дуброўне — два гістарычныя будынкі, якія прадаюцца ў нашым рэгіёне. Даведаліся, што захавалася і як яны выглядаюць цяпер.

Сядзіба Макшыцкіх

Знаходзіцца ў Аршанскім раёне ў пасёлку Высокае. Пабудова пачатку ХХ стагоддзя.

Стыль сядзібы - неакласіцызм. Будынак з цэглы, якую пан Макшыцкі замовіў у Лондане. Вакол захаваліся рэшткі вялізнага парку, дзе растуць дрэвы з розных краін свету.

Тут некалі размяшчалася школа-інтэрнат. Да нашых дзён захаваўся каменны флігель 1912 года і каменная частка панскага дома.

Цяпер гэта прыватная ўласнасць, але ўладальнік спрабуе прадаць будынак.



Манастыр бернардзінцаў у Дуброўне

Манастыр бернардзінцаў у Дуброўне з’явіўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Яго заснавалі каталіцкія манахі. Гэта было важнае месца для вернікаў і жыхароў горада. Тут быў касцёл Святога Антонія Падуанскага і будынкі, дзе жылі манахі. З цягам часу манастыр неаднаразова пацярпеў ад войнаў і пажараў.

Да 1930 года савецкія ўлады закрылі касцёл, а будынак з гісторыяй перадалі пад адміністрацыйныя патрэбы. У 1996 годзе будынак часткова адрэстаўравалі.

Унутранае аздабленне не захавалася, але звонку можна ўбачыць арачныя вокны і элементы старога фасаду.

Аўкцыён адбудзецца 30 красавіка, стартавая цана - 42 рублі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сядзіба і манастыр шукаюць новых гаспадароў

Неакласічная сядзіба ў Высокім і касцёл бернардзінцаў у Дуброўне — два гістарычныя будынкі, якія прадаюцца ў нашым рэгіёне. Даведаліся, што захавалася і як яны выглядаюць цяпер.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение