21:00

+6

3 м/с

990 гПа

00:00

+5

3 м/с

990 гПа

03:00

+4

3 м/с

990 гПа

06:00

+4

2 м/с

990 гПа

09:00

+7

4 м/с

990 гПа

Орша, Культура

«Заячы портар»

11.05.2025 20:05

253 прагляду, 0 каментароў

Што такое «заячы хмель» і цвінтарэй? Пры чым тут Ворша?

… Туман плыве з нізіны сівы,

Над нівай голай і пустой.

«Глядзіце, заяц варыць піва», —

Жартуюць людзі між сабой…

Гэтыя маляўнічыя радкі беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, напісаныя ў 1956 годзе, адразу захопліваюць уяўленне сваім вобразам «зайца-півавара». Не выпадкова пазней паэтэса Данута Бічэль-Загнетава ўзгадала ў сваім творы «Цвінтарэй» дзве адметныя зёлкі — «заячы хмель» і сам цвінтарэй (Centaurium erythraea). Але ў чым паміж імі сувязь і што хаваецца за паспалітай назвай «заячы хмель»?

«Заячы хмель» — гэта традыцыйнае народнае найменне, распаўсюджанае на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы ды Польшчы. Яно адносілася пераважна да горкіх дзікарослых зёлак, якія выкарыстоўваліся ў народнай медыцыне ды ў вытворчасці алкагольных напояў, а таксама служылі заменнікамі сапраўднага хмелю (Humulus lupulus) у піве, піша «Прыдыбайлавы бровар».

Увогуле прыстаўка «заячы» мела як літаральнае, так і метафарычнае значэнне. Літаральнае — з-за назіранняў людзей, што гэтыя дзікарослыя зёлкі часцей сустракаюцца ў месцах пражывання зайцаў: на ўзлесках, лясных палянах, старых могілках ці закінутых пустках ды гэтак далей. Метафарычнае ж значэнне падкрэслівала «дзікасць», а значыць — меншую каштоўнасць ды простасць гэтых зёлак у параўнанні з акультываванымі раслінамі. Напрыклад падобную логіку можна заўважыць ў народнай назве — «заячы шчавель» ці «шчавер» для дзікай кісліцы (Oxalis acetosella), якая на смак падобная на акультываванае шчаўе (Rumex acetosa). Дарэчы яшчэ кісліцу называюць «заечая капуста», што і ўзгадвае Уладзімір Караткевіч ў сваім вершы «Заяц варыць піва».

Слова ж «хмель» у народнай тэрміналогіі звязанае не толькі з раслінай, але і з самой здольнасцю выклікаць лёгкае ап’яненне, санлівасць і нават аказваць таксічны эфект на арганізм чалавека ці жывёл. Гэта ўласцівасць адпавядае выкарыстанню горкіх зёлак, напрыклад, такіх як узгаданныя ў вершы Дануты Бічэль-Загнетавай вязель (Securigera varia) ды цвінтарэй (Centaurium erythraea), апошняя дзякуючы сваёй большай за вязель інтэнсіўнай горкаці часцей выкарыстоўвалася як замена сапраўднага хмелю ў традыцыйным браварстве.

Такім чынам і атрымліваецца, што народная назва «заячы хмель» увасабляе народную фантазію, дзе дзікарослыя горкія зёлкі, якія растуць у месцах, звязаных з зайцамі, сталі сімвалам простага аналага хмелю ды міфічнага «заячага піва». Гэты ўмоўны напой, паводле вобразнага ўяўлення людзей, «варылі» і спажывалі самі зайцы, надаючы гэтаму яркаму вобразу ў народнай культуры асаблівы паэтычны і сімвалічны сэнс перададзены ў тым ліку і Уладзімірам Караткевічам.

Пра ўсё гэта гаворыць этнаграфічная спадчына, а таксама гістарычныя дакументы. Чытаць матэрыял далей можна на сайце бровара.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Заячы портар»

Што такое «заячы хмель» і цвінтарэй? Пры чым тут Ворша?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение