00:00

+5

3 м/с

989 гПа

03:00

+4

3 м/с

989 гПа

06:00

+2

3 м/с

989 гПа

09:00

+8

4 м/с

989 гПа

12:00

+11

5 м/с

988 гПа

Рэгіён, Грамадства

Крала ў сваёй жа краме

12.05.2025 10:30

152 прагляду, 0 каментароў

Гандлярку крамы аблспажыўтаварыства ў Дубровенскім раёне паказальна аштрафавалі за крадзеж

Следства ўстанавіла, што жанчына, працуючы гандляркай, у перыяд з кастрычніка па снежань 2024 г.у некалькі прыёмаў выкрала чужую маёмасць - прысвоіла даручаныя ёй наймальнікам грашовыя сродкі і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму не менш за 2 500 рублёў 77 капеек.

Нанесеную шкоду падсудная кампенсавала яшчэ да пачатку судовага працэсу, і суд вырашыў вызваліць яе ад крымінальнай адказнасці. Але было прыменена мера адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу памерам 20 базавых велічынь ( 840 рублёў). Гэта значыць штраф ааказаўся ў тры разы меншы за агульную суму нанесенай шкоды.

Жанчына панесла і маральнае пакаранне: яе судзілі публічна, выязное пасяджэнне Дубровенскага райсуду адбылося 30 красавіка ў Якубаўскім сельскім Доме культуры (у аграгарадку Якубава Дубровенскага раёна). Судовае рашэнне ўжо ўступіла ў законную сілу.

Паказальныя суды ўсё часцей становяцца мерай не столькі выхавання, колькі застрашвання. Нядаўна мы пісалі пра выязны суд у Шклоўскім раёне: там гэтак жа ў Доме культуры мясцовую жыхарку судзілі за скажэнне інфармацыі аб склоне жывёлы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Крала ў сваёй жа краме

Гандлярку крамы аблспажыўтаварыства ў Дубровенскім раёне паказальна аштрафавалі за крадзеж

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение