09:00

+3

3 м/с

990 гПа

12:00

+4

3 м/с

990 гПа

15:00

+7

4 м/с

990 гПа

18:00

+10

3 м/с

989 гПа

21:00

+5

3 м/с

990 гПа

Рэгіён, Грамадства

Суд у Доме культуры

11.05.2025 14:00

176 праглядаў, 0 каментароў

Паказальны суд за ўтойванне фактаў падзяжу жывёлы правялі на Шклоўшчыне — у Заходскім Доме культуры

Суд Шклоўскага раёна разглядаў крымінальную справу паводле абвінавачвання супрацоўніцы ЗАТ " Ніва". Жанчына працавала начальнікам участка. У віну ёй было пастаўлена ўтойванне падзяжу жывёлы: па матэрыялах следства, з 2018 па 2024 год працаўніца рэгулярна ўносіла ў справаздачы звесткі аб забоі буйной рагатай жывёлы, фактычна хаваючы падзяжы кароў. Усяго абвінавачаная ўнесла ў справаздачнасць недакладную інфармацыю аб забоі 74 галоў жывёлы.

Суд вырашыў, што яе дзеянні былі прадыктаваныя асабістай зацікаўленасцю — імкненнем схаваць недахопы ў працы.

Жанчына цалкам прызнала сваю віну, у зробленым раскаялася, суд прызнаў гэта акалічнасцю, якая змякчае адказнасць. На падставе ч. 1 арт. 427 КК РБ работніцы прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 10% яе заробку, але не менш за адну базавую велічыню штомесяц.

Публічны судовы працэс быў арганізаваны" для прафілактыкі«: ён праходзіў у прысутнасці калег па працы і аднавяскоўцаў. Утойванне падзяжу жывёлы застаецца адной з самых распаўсюджаных праблем у аграрнай сферы, і з дапамогай падобных «паказальных працэсаў» у Шклоўскім раёне хочуць выкараніць гэтую з’яву. Хоць яна, у прынцыпе, часцей за ўсё абумоўлена не асабістымі фактарамі, а адсутнасцю адпаведных умоў утрымання жывёл на фермах раёна. У той час, як ад кіраўнікоў патрабуюць справаздач выключна аб поспехах галіны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суд у Доме культуры

Паказальны суд за ўтойванне фактаў падзяжу жывёлы правялі на Шклоўшчыне — у Заходскім Доме культуры

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение