21:00

+6

3 м/с

990 гПа

00:00

+5

3 м/с

990 гПа

03:00

+4

3 м/с

990 гПа

06:00

+4

2 м/с

990 гПа

09:00

+7

4 м/с

990 гПа

Орша, Эканоміка

Яшчэ адна школа на продаж

11.05.2025 15:26

261 прагляд, 0 каментароў

У Барані прадаецца нерухомасць, якая належыць СШ № 15. З фантанам і гаспадарчымі пабудовамі

На аўкцыён, які адбудзецца 20 траўня, выстаўлена некалькі аб’ектаў, якія належаць установе адукацыі. Гэта двухпавярховы цагляны будынак з пяццю тэрасамі 1963 года пабудовы агульнай плошчай 884,00 кв. м па адрасе вул. Паркавая, 3. І яшчэ 3 гаспадарчыя пабудовы і адно збудаванне «капітальнае неўстаноўленага прызначэння» — з бетоннымі дарожкамі, агароджай, варотамі, брамкай і фантанам.

Усё гэта можна купіць за 5 базавых велічынь (210 рублёў — пачатковы кошт). Зямельны ўчастак плошчай 0, 5879 га, на якім знаходзяцца аб’екты нерухомасці, прапануецца ўзяць у арэнду на 25 гадоў. Новы гаспадар можа выкарыстаць будынкі пад аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, культурнага прызначэння, бытавога абслугоўвання.

Гісторыя «лішняй» школьнай маёмасці тыповая для нашага часу: калісьці тут быў дзіцячы садок, потым яго перадалі СШ № 15, там займаліся малодшыя школьнікі. А потым здарылася непрыемнасць: падчас навальніцы на дах аднаго з будынкаў звалілася сасна. Дзяцей перавялі ў іншыя карпусы, а пашкоджаны рамантаваць не сталі. А калі мясцовыя жыхары пачалі абурацца, то гарадскія ўлады абвясцілі, што ён " аварыйны. Не выключана, што цяпер так і ёсць: праз дзіркі ў даху ўнутр трапляюць ападкі, руйнуючы сцены...

У Барані ўсяго дзве школы, і маёмасць абедзвюх, якая стала непатрэбнай у першую чаргу праз безгаспадарчасць, цяпер спрабуюць прадаць. Мы ўжо пісалі аб спробах продажу корпуса СШ № 18.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ адна школа на продаж

У Барані прадаецца нерухомасць, якая належыць СШ № 15. З фантанам і гаспадарчымі пабудовамі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение