00:00

+5

3 м/с

989 гПа

03:00

+4

3 м/с

989 гПа

06:00

+3

3 м/с

989 гПа

09:00

+8

4 м/с

989 гПа

12:00

+11

5 м/с

988 гПа

Орша, Грамадства

Спроба выжыць — «здрада радзіме»

12.05.2025 11:40

193 прагляду, 0 каментароў

Трагічная гісторыя аршанкі пасля Другой сусветнай.

Сайт ініцыятывы «Кабылякі» расказаў абставіны біяграфіі аршанкі, якую ледзь не расстралялі немцы за «сувязь з партызанамі», а Саветы асудзілі за «здраду радзіме». Лёс Марыі Ночкінай — прыклад трагедыі многіх беларускіх жанчын, якія воляй абставінаў апынуліся пад нямецкай акупацыяй.

Марыя нарадзілася ў Воршы ў 1918 годзе, скончыла пяць класаў, працавала старэйшай стрэлачніцай на станцыі Ворша-Ўсходняя. У чэрвені 1941 года яна з’ехала ў адпачынак з мужам Канстанцінам Храбрым і груднічком Уладзімірам у вёску да свякрухі. Там іх і заспела вайна.

Мужа тэрмінова выклікалі назад у Воршу — станцыя была забітая эшалонамі, працоўных рук бракавала. Канстанцін з’ехаў першым, абяцаўшы пазней забраць сям’ю, але неўзабаве сувязь з ім знікла. Марыя адправілася ў Воршу пешшу і даведалася, што мужа эвакуавалі на ўсход. Яна вярнулася да свякрухі, і пражыла ў яе да 1942 года. Увесь гэты час працавала ў калгасе.

У час акупацыі яна неаднаразова мяняла месца жыхарства: ад свякрухі пераехала да брата мужа ў суседнюю вёску, потым да іншай сям'і, затым — да суседзяў.

Каб выжыць, уладкавалася на нямецкі збожжавы склад, атрымліваючы аплату збожжам. «Прыкладна восенню 1943 года я была звольнена немцамі з гэтага склада за крадзеж ячменю і занялася прыватным мыццём бялізны для нямецкіх салдат», — запісаў словы Марыі ў пратаколе допыту 29 жніўня 1945 года намеснік начальніка АТА НКДБ на станцыі Орша. За мыццё немцы разлічваліся прадуктамі, часам давалі цукар, іголкі і прадметы дробнай галантарэі, якія потым мяняліся на прадукты. У тым жа годзе жанчына месяц адпрацавала прыбіральніцай у нямецкай камендатуры.

У гэты час адзін з паліцаяў спрабаваў дамагчыся ад яе блізкасці. Атрымаўшы адмову, ён данёс, што Ночкіна з партызанамі нібыта ўдзельнічала ў мінаванні маста. Яе выклікалі ў камендатуру, збілі. «Як толькі я ўвайшла ў кабінет (начальнік паліцыі) абазваў мяне „партызанскай шкурай“, ударыў мяне па твары, пасля чаго я страціла прытомнасць!» — успамінала Марыя падчас папярэдняга допыту ў чэрвені 1970 года. Яе выратавала тое, што напярэдадні разам з сястрой мужа яна ўгаварыла ахоўніка — відавочцу закладкі мінаў — заявіць, што той бачыў іншую жанчыну. Немцы паверылі і вызвалілі Марыю.

У канцы 1943-га — паўторны арышт па абвінавачанні ў садзейнічанні ў сыходзе ў партызаны двух былых ваеннапалонных. «Пад вартай была два дні, пры вызваленні ніякай падпіскі не давала і свае паказанні не падпісвала», — паведаміла Марыя на пасяджэнні Ваеннага трыбунала ў сакавіку 1946 года.

Неўзабаве адбыўся трэці арышт. Жанчыну абвінавацілі ў самагонаварэнні для партызан. Камендант, якому Ночкіна мыла бялізну, не даў ходу справе і пасля першага допыту адпусціў арыштаваную.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе жыць стала лягчэй. Марыю выклікалі на ранейшае месца працы — старэйшай стрэлачніцай. З сынам яна перабралася ў Воршу. Але хутка пачаліся падазрэнні, а за імі допыты.

Што адбывалася далей — чытайце на старонцы даследнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спроба выжыць — «здрада радзіме»

Трагічная гісторыя аршанкі пасля Другой сусветнай.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение