18:00

+16

10 м/с

972 гПа

21:00

+14

10 м/с

976 гПа

00:00

+10

7 м/с

979 гПа

03:00

+5

6 м/с

980 гПа

06:00

+5

5 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

245 000 рублёў — на «Лянок»

03.05.2025 13:33

356 праглядаў, 0 каментароў

Такую суму Аршанскі льнокамбінат гатовы сёлета ўкласці ў добраўпарадкаванне аздараўленчага летніка

На 100 тысяч рублёў плануюць закупіць спартовае абсталяванне ў колькасці 15 штук і яшчэ 150 рублёў будзе выдаткавана на яго ўстаноўку. Аздараўленчы летнік “Лянок” запросіць дзяцей і падлеткаў на адпачынак у традыцыйны час - у чэрвені.

“Льнокамбінатаўскі” летнік каля вёскі Чырвоная Харкаўка на Аршаншчыне працуе ужо 75 гадоў. Праўда, на момант адкрыцця ў 1951 годзе ен меў іншую назву - “Чайка”.

Летась старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз заяўляў, што “Лянок” мусіць стаць узорна-паказальным. Зразумела, што без значных грашовых укладанняў гэта нерэальна.

У Оршы памятаюць гісторыю базы адпачынку, якую льнокамбінат збіраўся адчыніць побач з летнікам. Прадпрыемства “не пацягнула” выдаткі нават на завяршэнне будаўніцтва і вырашыла пазбавіцца ад гэтай маёмасці. Яе выставілі на аўкцыён яшчэ ў 2014 годзе, і толькі ў 2021-м знайшоўся інвестар, ахвотны яе купіць. Але дагэтуль база адпачынку так і не прымае наведнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 245 000 рублёў — на «Лянок»

Такую суму Аршанскі льнокамбінат гатовы сёлета ўкласці ў добраўпарадкаванне аздараўленчага летніка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение