06:00

+8

2 м/с

980 гПа

09:00

+10

3 м/с

979 гПа

12:00

+11

3 м/с

977 гПа

15:00

+16

4 м/с

974 гПа

18:00

+16

8 м/с

973 гПа

Орша, Грамадства

З лекарамі ўсё ў парадку?

11.04.2025 16:00

416 праглядаў, 0 каментароў

Памятаеце, жыхар Оршы ў сакавіку спрабаваў запісацца да лора, а чарга аказалася аж да траўня? Мы вось таксама памятаем, таму вырашылі паглядзець, колькі лекараў не хапае ў нашым раёне.

Аказалася, што ў базе вакансій Аршанскага раёна не так шмат аб’яў для медыцынскіх работнікаў. Няўжо ў нашых бальніцах і паліклініках амаль поўны камплект, ці ёсць іншая прычына? Што вы думаеце на гэты конт? Пішыце ў каментарах.

Напрыклад, лекар на паўстаўкі патрэбны Аршанскаму рэгіянальнаму дыспансеру спартыўнай медыцыны - прапануюць ад 730 да 740 рублёў.

Лекара спартыўнай медыцыны шукае хакейны клуб "Лакаматыў-Орша" - ад 1200 да 1500 рублёў.

На хуткую дапамогу патрэбны лекар з заробкам 2026 рублёў.

Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі абяцае лекару 2000–2100 рублёў.

ІК-12 прапануе лекару ад 2527 да 3034 рублёў, а медсястры - ад 1392 да 1942 рублёў.

Віцебскі абласны шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны "Юрцава" мае патрэбу ў санітарцы (заробак 749-847 рублёў), а таксама ў медсястры - 1035-1301 рубель.

Бабініцкі сацыяльны пансіянат "Зорны" шукае медсястру - гатовыя плаціць каля 1060 рублёў.

Медсястра патрэбна таксама Цэнтру карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі - 190-200 рублёў, гэта 0,25 стаўкі.

Санітарку шукае цэнтральная паліклініка - 734-878 рублёў.

Санітарку гатовы прыняць на працу і пансіянат "Шчаслівае даўгалецце" - заробак 800-900 рублёў.

Вось і ўсё, што мы знайшлі ў агульнабеларускім банку вакансій. Чаму мы абапіраліся менавіта на гэты рэсурс? Справа ў тым, што з 1 студзеня 2025 года працадаўцы абавязаны публікаваць інфармацыю пра свабодныя працоўныя месцы ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій на партале службы занятасці. І толькі пасля гэтага яны маюць права размяшчаць вакансіі на іншых рэсурсах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З лекарамі ўсё ў парадку?

Памятаеце, жыхар Оршы ў сакавіку спрабаваў запісацца да лора, а чарга аказалася аж да траўня? Мы вось таксама памятаем, таму вырашылі паглядзець, колькі лекараў не хапае ў нашым раёне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение