Завяршаецца другое кола першынства Беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн» ідзе на першым месцы, але, каб на ім і фінішаваць перад алімпійскай стадыяй, аршанцам неабходна перамагчы «Барысаў-900».
Барысаўцы сёлета разам з сталічным «Дынама-БНТУ» правальваюць сезон. У бела-зялёных толькі 9 пунктаў за 21 паядынак, каманда ідзе перадапошняй і надзвычай далёкая ад другога этапу.
Сустрэча «Вітэн» — «Барысаў-900» адбыдзецца ў Воршы ў спартовым комплексе «Алімпіец» на вуліцы Шаўчэнкі. Старт паядынку, а 13-й гадзіне. У сеціве будзе арганізаваная і жывая трансляцыя сустрэчы.