03:00

+6

5 м/с

992 гПа

06:00

+5

5 м/с

993 гПа

09:00

+9

5 м/с

994 гПа

12:00

+11

4 м/с

995 гПа

15:00

+12

3 м/с

994 гПа

Орша, Спорт

Талай расказала пра дэпрэсію

29.04.2025 14:44

143 прагляду, 0 каментароў

Вядомая лёгкаатлетка з Воршы паведаміла пра цяжкі перыяд жыцця.

Былая беларуская лёгкаатлетка, а цяпер трэнерка Аліна Талай расказала пра тое, як пераадолела дэпрэсію. Яна напісала пра цяжкі перыяд жыцця пасля заканчэння спартовай кар’еры ў сваім інстаграме.

«Жыццё часам падкідвае нам нечаканыя выпрабаванні, і часам яны аказваюцца занадта цяжкімі для ўспрымання. Я хачу падзяліцца гісторыяй пра свой шлях.

Калі мне прыйшлося завяршыць сваю прафесійную кар’еру з-за траўмы — гэта стала сапраўдным шокам. Спорт быў не проста працай — гэта было маё жыццё, мой запал і мая ідэнтычнасць. Раптам я апынулася ў сітуацыі, калі тое, што вызначала мяне на працягу многіх гадоў было аднята. Пачуццё страты стала пераважнай.

Дэпрэсія прыйшла неўзаметку, але хутка ахутала мяне. Кожны дзень здаваўся барацьбой — з сабой, з эмоцыямі, з нявызначанасцю будучыні. Я задавала сабе пытанні: хто я без спорту? Што мне рабіць далей? Устаць з ложка было нерэальным намаганнем волі, а думкі пра тое, каб скончыць усё радыкальным чынам, сталі наведваць усё часцей.

Але з часам я зразумела, што важна не заставацца сам-насам з гэтым болем. Я пачала шукаць дапамогу і падтрымку. У маім жыцці з’явілася псіхатэрапія і антыдэпрэсанты, якія дапамаглі мне выбрацца з гэтай эмацыйнай ямы.

Сёння я разумею, што траўма і кардынальныя змены ў жыцці — гэта не канец, а магчымасць пераасэнсаваць яе і знайсці новыя мэты. Я вучуся прымаць змены і адаптавацца да новых рэалій. Кожны дзень — гэта новы крок на шляху да адчування паўнаты жыцця.

Калі вы таксама сутыкнуліся з такімі цяжкасцямі, ведайце: вы не адны. Не бойцеся звяртацца па дапамогу і дзяліцца сваімі перажываннямі. Памятайце, што нават у самыя цёмныя часы ёсць надзея на светлую будучыню».

Аліна Талай — выхаванка вядомага аршанскага трэнера Аляксандра Гуціна. Менавіта пры ім яна з звычайнай школьніцы вырасла ў спартоўку высокага класу і пачала ездзіць на міжнародныя спаборніцтвы.

Бягуха, якой 14 траўня споўніцца 36 гадоў, чэмпіёнка і прызёрка шэрагу чэмпіянатаў свету і Еўропы. Доўгі час была адной з галоўных алімпійскіх надзей Беларусі, але алімпійскі медаль у бар’ерным бегу ёй не скарыўся. У Беларусі ў яе дысцыпліне — 100 метраў з бар’ерамі — Аліне доўгія гады не было роўных. Кар’еру спартоўкі заўчасна абарвалі траўмы. Аднак затым Талай стала трэнеркай і працавала нават у футбольным клубе БАТЭ. Цяпер актыўна дзеліцца сваімі методыкамі і працуе з фізічнай падрыхтоўкай атлетаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талай расказала пра дэпрэсію

Вядомая лёгкаатлетка з Воршы паведаміла пра цяжкі перыяд жыцця.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение