Лонданскае выдавецтва «Скарына Прэс», у якім выходзіць кніга пра гісторыю ножнага шпурляку (футболу) на Аршаншчыне, абвясціла старт папярэдняга заказу кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“». Частка будучых чытачоў купіла кнігу яшчэ на стадыі збору сродкаў на яе, што адбыўся ўвосень і нават перавыканаў запланаваную суму.
Цяпер да 22 траўня, калі ў польскай Варшаве пройдзе першая прэзентацыя выдання, можна набыць кнігу з вялікай зніжкай. Куплю можна аформіць на сайце выдавецтва «Скарына прэс».
У кнізе 460 старонак, цвёрдая вокладка, каляровыя ілюстрацыі. Забраць купленую па акцыі кнігу можна паўсюль, дзе выдавецтва бярэ ўдзел у імпрэзах. Таксама магчымая дастаўка поштай.
Як адзначае выдавецтва, папярэдні заказ кнігі дазволіць павялічыць яе наклад у друкарні і зменшыць пазнейшую цану, зрабіўшы выданне больш даступным чытачам у Беларусі.