Гаворка не пра гарадскую царкву, а пра царкву ў вёсцы Барань, якая была пабудаваная ў 1707 годзе як уніяцкая. Пасля прыходу Расейскай імперыя царкву перадалі праваслаўным, а пры камуністах зачыненая. Нашчасце, храм перажыў некалькі хваляў барацьбы з рэлігіяй і захаваўся да канца СССР. А калі ўсё ж у камуністаў дайшлі рукі да царквы, то яе перавезлі ў музей архітэктуры і побыту пад Мінск. А на яе месцы ўлады пабудавалі краму, якая цяпер ужо зачынілася.
Царкву ўсё яшчэ можна пабачыць у музеі. А фотаздымкаў тых часоў калі яна яшчэ стаяла ў самой Барані мала. Прынамсі, тыя фотаздымкі, якія на днях з'явіліся ў сеціве, мы раней не бачылі. Прапануем іх вашай увазе.



