18:00

+9

3 м/с

994 гПа

21:00

+8

3 м/с

994 гПа

00:00

+8

3 м/с

995 гПа

03:00

+7

4 м/с

995 гПа

06:00

+7

5 м/с

994 гПа

Рэгіён, Культура

Краязнаўчы верасень 2024-га

19.03.2025 15:50

1325 праглядаў, 0 каментароў

Што цікавага з краязнаўчай галіны было на старце восені?

Часта ў пачатку верасня краязнаўчыя навіны так ці іначай звязаныя з гадавінай перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году. Гэтак было і летась. 510 гадоў прайшло пасля Бітвы, а дыскусіі вакол яе працягваюцца. Наш ютуб-канал выпусціў відэа пра гэта.

Акрамя таго, у відэаархівах з’явіліся відэазапісы святкаванняў вялікай перамогі ў 1993 і 1994 гадах.

Нумізмат Андрэй Мялешка ў Вільні прачытаў лекцыю пра манеты і маркі, звязаныя з перамогай.

Агулам жа, Вільня была ў цэнтры ўвагі ў сувязі з цыклам відэа, запачаткаваным нашым сайтам. Месцы, звязаныя з родам Астрожскіх, да якога належаў славуты палкаводзец Канстанцін Астрожскі. Выйшла відэа пра Вострую браму і бітву, дзе гісторык Валерыя Чарнаморцава расказала пра архітэктуру і сутнасць месца.

У юдэйскай тэме з’явіліся два старыя здымкі з унясеннем скрутку Торы і жабраком каля сінагогі ў Дуброўне.

Вяртаючыся да цыклу відэа з Вільні і род Астрожскіх, то выйшлі наступныя ролікі пра: Палац Астрожскіх у Вільні, палац Геркулеса, царкву св.Мікалая, Траецкую царкву і выяву гетмана.

Таксама на нашым ютуб-канале выйшаў ролік пра важнае рэлігійнае месца Воршы. Пра важнасць і неадназначнасць Куцеенскага манастыра.

Урэшце, з наступнага роліку, які выйшаў у канцы верасня, можна даведацца, як манахі Таварыства Ісуса змянілі Воршы. Так, гэта пра езуітаў, іх калегіум і дзейнасць у нашым краі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Краязнаўчы верасень 2024-га

Што цікавага з краязнаўчай галіны было на старце восені?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение