Аршанцы настолькі прывучылі сваіх заўзятараў і журналістаў да перамог, што другая запар параза стала шокам. Пры гэтым яна ад суперніка аднаго з чырвона-чорнымі ўзроўню. Калі фіяска ад «Меркурыя» ў Берасці было неспадзяваным, тады ў гульні з БЧ шанцы каманд расцэньваліся прыкладна роўнымі.
Сустрэча ў Гомлі першай прынесла поспех гамельчукам, якія вызначыліся ўжо на 4-й хвіліне. Пад канец першай паловы Асіноўскі і Кніга зрабілі лік 3:0 на карысць БЧ.
Аршанцы пачалі «вяртацца да жыцця» толькі ў другой палове. На 24-й Балдзін закаціў першы гол у браму чыгуначнікаў. А ўсе наступныя — і асноўныя — падзеі прыпалі на заключныя пяць хвілін сустрэчы.
Спачатку Жыгалка скараціў адставанне да аднаго мяча. Аршанцы пасля гэтага знялі брамніка, спадзеючыся адгуляць і трэці гол. Аднак замест таго прапусцілі — вызначыўся той самы Кніга, на рахунку якога дубль. У энергетыкаў заставаліся дзве хвіліны, каб зраўняць лік, але за гэты час удалося загнаць толькі адзін гол — зноў пры знятым брамніку. Вызначыўся узбецкі легіянер Нішонаў.
БЧ святкуе перамогу 4:3. Цяпер гомельскі ВРЗ і менская «Сталіца» ўжо даганяюць аршанцаў па колькасці пунктаў у табліцы. Да канца рэгулярнага першынства тры гульні, пасля чаго будзе другі этап. «Вітэн» даўно гарантаваў сабе ўдзел у ім.