На выправе аршанцы змагаліся з барысаўскім БАТЭ-ІІ. На вялікі жаль для прыхільнікаў аршанскага футболу, скласці канкурэнцыю барысаўчанам не ўдалося.
БАТЭ-ІІ ад самага пачатку сустрэчы завалодаў перавагай, але доўга не меў рэальных магчымасцяў вызначыцца. Калі ж гэты час надарыўся, жоўта-сінюю каманду было ўжо не спыніць. Гол улятаў у браму Макарава за галом, на што аршанцы адказалі вынікова толькі двойчы. На 71-й хвіліне Аляксей Чарнадараў скараціў адставанне. Мяч Уладзіслава Пунінскага на 90+2 хвіліне, загнаны прыгожым ударам з простага свабоднага, ужо ніяк не дапамагаў.
Вікторыя БАТЭ-ІІ зь лікам 7:2 адразу робіць барысаўскі калектыў лідэрам спаборніцтвам. Аршанцы ж ідуць на дно. Але рабіць вялікіх высноваў з гэтага не варта, бо на пачатку чэмпіянату каманды толькі адаптуюцца да супернікаў і стадыёнаў, таму могуць быць вялікія змены ўжо ў красавіку.
Цікава, што ў гісторыі «Воршы» такі лік ужо сустракаўся неаднойчы. У тым ліку ў першынстве рэспублікі. Напрыклад, у 1959-м годзе з лікам 7:2 аршанскі ЗШМ (папярэднік «Старту») разграміў каманду фабрыкі гармонікаў з Маладзечны ў чэмпіянаце БССР. Пра іншыя падобныя выпадкі піша дзённік «Радыё Аршыца», які збірае гісторыю і статыстыку каманды.