У першым туры новага першынства Беларусі футбольны клуб «Ворша» адправіцца не ў Барысаў, да якога прыпісаны БАТЭ-ІІ, а ў Менск, дзе ён чамусьці будзе праводзіць свой хатні паядынак.
Гульня адбудзецца ў суботу, 29 сакавіка, а
«Упершыню за многія гады „Старту“ ўдалося захаваць вялікую частку асновы. Гэта пакідае надзеі на будучыню. Доўга ж разважаць пра здольнасьці і мінусы барысаўчан не выпадае — другія каманды залежныя ад пакаленьня і часта зусім адрозныя ад тых, што гулялі летась», — піша ў сваёй прадмове матчу бачына заўзятараў нашага клуба «Радыё Аршыца».
29 сакавіка — досыць ранні пачатак першынства для аршанцаў, як на апошнія гады. Звычайна першынство І лігі стартавала ў сярэдзіне красавіка. Летась стартавалі ўжо рана, але не ў сакавіку, а 6 красавіка — у першым паядынку аршанцы змагаліся з другой камандай жодзінскага «Тарпеда» і згулялі ўнічыю 1:1. Тады аршанцы вызначыліся дзякуючы аўтагалу супараў.
З другой камандай БАТЭ аршанцы сустракаліся толькі ў леташнім першынстве. Тады былі нічыя 1:1 і наша параза 0:4. Паглядзім, як будзе гэтым разам. Перад турнірам у інтэрв’ю галоўны трэнер аршанцаў Мікалай Кітаёў адзначаў, што яму ўдалося захаваць у камандзе амаль усіх гульцоў, з якімі ён хацеў працаваць.