09:00

+7

4 м/с

992 гПа

12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

994 гПа

21:00

+7

3 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

Расслабіліся ці недаацанілі?

27.03.2025 08:40

995 праглядаў, 0 каментароў

Нечаканы вынік прынёс візіт «Вітэна» на паўднёвы захад.

У Берасці ў сустрэчы супраць сціплага «Меркурыя» аршанскі «Вітэн» нечакана прагуляў. Адна з найвялікшых перамог у гісторыі клуба супараў адбылася пры ўмовах, калі «Вітэн» вёў у ліку ўсяго некалькі секунд за гульню.

Пачалося з таго, што на 17-й хвіліне «Вітэн», які да гэтага звычайна быў у атацы, страціў мяч. Такоеў перахапіў яго, прасунуўся да брамы гасцей і аддаў Новіку, той не спудлаваў — 1:0. Весці ў ліку з «Вітэнам», нават пасля першай паловы, ужо дасягненне для «Меркурыя-ГТК». Як выявілася, не адзінае і не апошняе.

На старце другой паловы брамнік берасцейцаў Эльяшэвіч, які раней бараніў колеры якраз «Вітэну», памыляўся ў перадачы, імяч перадалі Разуванаву, які эфектна завяршаў наступ — 1:1! Прайшла толькі хвіліна і сем секунд, як Жыгалка цудоўна выкарыстаў перадачу партнёра і перагуляў брамніка мяккім ударам — наперадзе «Вітэн»!

Але радасць аршанцаў была нядоўгай. За наступныя 40 секунд яны правялі пару атак, якія завяршыліся толькі кутнім, затое цуд стварыў Чыбісаў — ён выкарыстаў нават не памылку, а лёгкую недакладнасць абаронцы «Вітэну», пракінуў мяч сабе наперад і моцна стрэліў пад бэлю — Напорка быў бездапаможны! Далібог, гол туру — і 2:2!

Аршанцы вельмі не хацелі дзяліцца пунктамі з супернікам, а таму, калі гульня стала каціцца да завяршэння, знялі брамніка. І гэта спрацавала, толькі ў адваротны бок. На апошняй секундзе (!) сустрэчы Такоеў аддаў пас на Хвісюка, і той не спудлаваў. 3:2 — сенсацыйная перамога «Меркурыя». Суддзі некалькі хвілін глядзелі паўтор і супастаўлялі момант з секундамерам. У выніку пастанавілі — гол адбыўся акурат у гульнявы час, а значыць, яго трэба залічыць.

Аршанцы падпускаюць «Ахову-Дынама» бліжэй. Наступны паядынак набывае больш важнасці. Хаця, паўторым, для «Вітэну» цяпер самае галоўнае — у аптымальным і здаровым складзе падрыхтавацца да вырашальнай стадыі, выхад у якую ўжо здабыты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Расслабіліся ці недаацанілі?

Нечаканы вынік прынёс візіт «Вітэна» на паўднёвы захад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение