27 сакавіка ў горадзе Гандамар зборная Партугаліі сустрэнецца з камандай Беларусі. Гэтай сустрэчай для зборных пачнецца адборавы турнір на першынство Еўропы да 19 гадоў у міні-футболе. У складзе беларусаў пад нумарам 18 заяўлены абаронца Кірыл Каросцік.
Для Аршаншчыны гэта чарговае дасягненне ў спорце. У юнацкую зборную краіны выкліканы выхадзец са Смалянаў.
Ягоны старэйшы таварыш — Дзмітрый Швядко — ужо стаў зоркай міні-футболу, чэмпіёнам суседняй Расеі і выступае ў нацыянальнай камандзе Беларусі. Цяпер на гэтай дарозе і Кірыл Каросцік.
Паядынак з партугальцамі пачнецца для нашых землякоў, а 21-й гадзіне беларускага часу. Таксама ў групе з беларусамі каманды Францыі і Казахстану.